Уільям Пірс Роджэрс
4-ы United States Deputy Attorney General[d]
студзень 1953 23 кастрычніка 1957
Папярэднік Ross L. Malone[d]
Пераемнік Lawrence Walsh[d]
55-ы дзяржаўны сакратар ЗША
22 студзеня 1969 3 верасня 1973
Папярэднік Charles E. Bohlen[d]
Пераемнік Kenneth Rush[d]
63-і генеральны пракурор ЗША[d]
23 кастрычніка 1957 20 студзеня 1961
Папярэднік Herbert Brownell[d]
Пераемнік RFK

Нараджэнне 23 чэрвеня 1913(1913-06-23)[1][2]
Смерць 2 студзеня 2001(2001-01-02)[1][2] (87 гадоў)
Месца пахавання
Веравызнанне прэсвітэрыянства
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, адвакат, палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Ваенна-марскія сілы ЗША
Званне lieutenant commander[d]
Бітвы
Узнагароды
Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уільям Пірс Роджэрс (англ.: William Pierce Rogers; 23 чэрвеня 1913, Нарфолк — 2 студзеня 2001) — амерыканскі палітык і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Колгейцкі ўніверсітэт і юрыдычны факультэт Карнельскага ўніверсітэта. З 1938 па 1942 год працаваў абвінаваўцам пераважна ў справах аб арганізаванай злачыннасці ў Нью-Ёрку. У 1942 годзе паступіў на службу ў флот. Служыў на авіяносцы USS Intrepid (CV-11), удзельнічаў у бітве за Акінаву.

Пасля вайны працаваў юрыстам у камісіях Сената ЗША. У 1950 годзе Роджэрс стаў партнёрам у Нью-Йоркскай юрыдычнай фірме Dwight, Royall, Harris, Koegel & Caskey.

З 1953 года займаў пасаду намесніка міністра юстыцыі ў адміністрацыі прэзідэнта Эйзенхаўэра. З 1957 па 1961 год — міністр юстыцыі ЗША. На гэтай пасадзе ўпарта змагаўся з расавай сегрэгацыі, падтрымліваў жорсткія меры па забеспячэнню выканання закона 1957 года Civil Rights Act, які прадугледжваў стварэнне змешаных бела-чорных школ. Быў блізкім саветнікам Ніксана, які займаў пасаду віцэ-прэзідэнта пры Эйзенхаўэры.

З 1961 па 1969 год кіраваў прыватнай юрыдычнай практыкай. 22 студзеня 1969 года па 3 верасня 1973 год займаў пасаду дзяржаўнага сакратара ў адміністрацыі Ніксана. Спрабаваў дамагчыся працяглага міру ў Араба-ізраільскім канфлікце, прапанаваўшы так званы план Роджэрса. Лічыўся лаяльным супрацоўнікам Ніксана, нягледзячы на ​​тое, што частка яго паўнамоцтваў была ўзурпаваная прэзідэнцкім саветнікам па нацыянальнай бяспецы Генры Кісінджэрам.

Узнагароджаны Прэзідэнцкім медалём Свабоды, выйшаў у адстаўку ў 1973 годзе.

Узначальваў прэзідэнцкую камісію па расследаванні прычын катастрофы шатла Чэленджэр.

Памёр ад хваробы сэрца ў 2001 годзе, пахаваны на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках.

Зноскі

  1. 1 2 William Pierce Rogers // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 William P. Rogers // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://ancexplorer.army.mil/publicwmv/index.html#/arlington-national/
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.