Уілем Дэфо | |
---|---|
англ.: Willem Dafoe | |
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1955[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Джада Калаграндэ[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр, акцёр агучвання, сцэнарыст, мадэль, кінапрадзюсар, выканаўца, тэатральны акцёр, тэлевядучы, акцёр |
Узнагароды |
прэмія «Даностыя»[d] (2005) Незалежны дух[d] (2001) Ганаровы Залаты мядзведзь (2018) Romics d’Oro[d] (2019) |
IMDb | ID 0000353 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уілем Джэймс (Уільям) Дэфо (англ.: William James (Willem) Dafoe; нар. 22 ліпеня 1955, Аплтан) — амерыканскі акцёр. Чатырохразовы намінант на прэмію «Оскар» (1987, 2001, 2018, 2019), «Залаты глобус» (2001, 2018, 2019) і прэмію Брытанскай кінаакадэміі (2018).
Творчасць
Атрымаў сусветнае прызнанне дзякуючы ролі сяржанта арміі ЗША Гордана Элаяса ў фільме «Узвод» (1986), а таксама дзякуючы сваім галоўным і другарадным ролям у такіх карцінах, як «Місісіпі ў агні» (1988), «Апошняя спакуса Хрыста» (1988), «Англійскі пацыент» (1996), «Святыя з Бундока» (1999), «Цень вампіра» (2000), «Не злоўлены — не злодзей» (2006), «Гатэль „Гранд Будапешт“» (2014) і ролі Нормана Озбарна / Зялёнага гобліна ў трылогіі пра Чалавека-павука. Акцёр здымаецца як у высокабюджэтных блокбастарах, так і ў артхаўсных праектах.
Выбраная фільмаграфія
- 1996 — «Англійскі пацыент»
- 2002 — «Чалавек-павук»
- 2004 — «Чалавек-павук 2»
- 2007 — «Чалавек-павук 3: Вораг у адлюстраванні»
- 2009 — «Неверагодны містар Фокс» (агучка)
- 2013 — «Чалавек усмешкі» (кароткаметражны)
- 2014 — «Гатэль „Гранд Будапешт“»
- 2017 — «Забойства ва Усходнім экспрэсе»
- 2019 — «Маяк»
- 2021 — «Чалавек-павук: Няма шляху дадому»
- 2023 — «Астэроід-Сіці»
- 2023 — «Бедныя-няшчасныя»
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Willem Dafoe // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.jsonline.com/multimedia/photos/movie-stars-you-might-have-forgotten-or-never-knew-were-born-in-wisconsin-b99443978z1-291732601.html
- ↑ (unspecified title) Праверана 9 чэрвеня 2023.