Уілард Франк Лібі | |
---|---|
Willard Frank Libby | |
Дата нараджэння | 17 снежня 1908[1][2][…] |
Месца нараджэння | Гранд-Валі, Каларада, ЗША |
Дата смерці | 8 верасня 1980[1][2][…] (71 год) |
Месца смерці | Лос-Анджэлес, ЗША |
Грамадзянства | |
Жонка | Leona Woods[d] |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | Фізічная хімія |
Месца працы | Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі (1933—1945) і Лос-Анджэлесе (c 1959), Чыкагскі ўніверсітэт (1945—1959) |
Альма-матар | Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі (1933), Прынстанскі ўніверсітэт (1941) |
Навуковы кіраўнік | Wendell Mitchell Latimer[d] |
Вядомы як | распрацоўшчык радыевугляроднага аналізу |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уілард Фрэнк Лібі (англ.: Willard Frank Libby; 17 снежня 1908, Гранд-Валі, штат Каларада — 8 верасня 1980) — амерыканскі фізіка-хімік. Нобелеўская прэмія па хіміі (1960).
Біяграфія
Атрымаў ступені бакалаўра (1931) і доктара хіміі (1933) у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі; там жа выкладаў хімію (1933-1945). У 1945-1959 гадах працаваў у інстытуце ядзерных даследаванняў і Чыкагскім універсітэце. З 1959 прафесар хіміі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анджэлесе.
Асноўныя працы
Распрацаваў метад радыевугляроднага датавання, які дазваляе вызначаць узрост археалагічных знаходак (у склад якіх уваходзіць вуглярод) шляхам вымярэння іх радыеактыўнасці, абумоўленай ізатопам 14с. Удзельнічаў у распрацоўцы метаду газадыфузнага выдзялення ізатопа 235U з прыроднага урану.
Сачыненні
- Radiocarbon dating, 2 ed., Chi., 1955.
- 1 2 Willard Frank Libby // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Willard F. Libby // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.