Уэндэл Мерэдыт Стэнлі
англ.: Wendell Meredith Stanley
Дата нараджэння 16 жніўня 1904(1904-08-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 чэрвеня 1971(1971-06-15)[5][6][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці біяхімік, вірусолаг, хімік, выкладчык універсітэта, пісьменнік
Навуковая сфера біяхімія[11] і вірусалогія[11]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уэндэл Мерэдыт Стэ́нлі[13] (англ.: Wendell Meredith Stanley; 16 жніўня 1904, Рыджвіл, штат Індыяна — 15 чэрвеня 1971, Саламанка) — амерыканскі вірусолаг і біяхімік. Член Нацыянальнай АН ЗША (1941) і Нью-Ёркскай АН (1963), замежны член Французскай акадэміі навук (1970).

Біяграфія

У 1926 годзе скончыў Эрлемскі каледж у Рычмандзе (штат Індыяна). З 1929 года працаваў у Ілінойскім універсітэце, з 1930 года ў Мюнхенскім універсітэце. У 1931 годзе вярнуўся ў ЗША, у Ракфелераўскі інстытут медыцынскіх даследаванняў (Нью-Ёрк), з 1932 года ў Ракфелераўскім інстытуце ў Прынстане. З 1948 года прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі.

Навуковая дзейнасць

Аўтар прац па хіміі, рэпрадукцыі і зменлівасці вірусаў, адкрыў шлях для атрымання чыстых прэпаратаў вірусаў і іх вывучэння. Вылучыў у крышталічным выглядзе вірус мазаікі тытуню (1935), вірус поліяміэліту (1955).

Нобелеўская прэмія

Нобелеўская прэмія па хіміі (1946, сумесна з Дж. Самнерам і Дж. Нортрапам).

Заўвагі

  1. Wendell Meredith Stanley // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Cohen S. S. Wendell Meredith Stanley // Stanley, Wendell Meredith (16 August 1904–15 June 1971), Nobel Prize-winning scientist // American National Biography Online / S. Ware[New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.1201666 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://kids.britannica.com/comptons/art-162039/Wendell-Stanley-in-1970?&articleTypeId=31
  4. http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1038/npg.els.0002918/pdf
  5. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/563251/Wendell-Meredith-Stanley
  6. http://www.nndb.com/edu/705/000068501/
  7. http://biography.yourdictionary.com/wendell-meredith-stanley
  8. http://www.aai.org/about/History/Notable_Members/Nobel/Stanley_Wendell.html
  9. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/416856/Nobel-Prize/93434/The-prizes
  10. http://www.encyclopedia.com/topic/Wendell_Meredith_Stanley.aspx
  11. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  12. 1 2 NNDB — 2002.
  13. БелЭн 2002.

Літаратура

  • Стэ́нлі Уэндэл Мерэдыт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 232. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Стэнли Уэнделл Мередит // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Карл Циммер. Планета вирусов = Carl Zimmer. A PLANET OF VIRUSES. М.: Альпина нон-фикшн, 2023. — С. 190. — ISBN 978-5-00139-545-4..

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.