Уэльскі Троіцкі ўніверсітэт Святога Давіда | |
---|---|
англ.: University of Wales Trinity Saint David | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Wales Trinity Saint David |
Заснаваны | 1822 |
Год рэарганізацыі | 2010 |
Кампус | Кармартэн, Суонсі і Лампетэр |
Сайт | uwtsd.ac.uk |
![]() |
Уэльскі Троіцкі ўніверсітэт Святога Давіда (англ.: University of Wales Trinity Saint David) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі ў гарадах Кармартэн, Суонсі і Лампетэр.
Агульная характарыстыка
Універсітэт мае тры кампусы ў Паўднёва-Заходнім Уэльсе: у Кармартэне, Лампетэры і Суонсі, чацвёртым кампусам у Лондане і навучальнымі цэнтрамі ў Кардыфе і Бірмінгеме.
Універсітэт узнік у выніку зліцця двух старэйшых вышэйшых навучальных устаноў Уэльса - Уэльскага Універсітэта і Троіцкага ўніверсітэцкага каледжа ў 2010 годзе. 1 жніўня 2013 года ўніверсітэт аб'яднаўся з Суонскім сталічным універсітэтам.
Патронам універсітэта з'яўляецца прынц Уэльскі.
Структура
- Факультэт архітэктуры, вылічальнай тэхнікі і інжынерыі
- Факультэт бізнесу і менеджменту
- Факультэт гуманітарных і выканальніцкіх мастацтваў
- Інстытут адукацыі
- Каледж мастацтваў
- Лонданскі кампус
Зноскі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уэльскі Троіцкі ўніверсітэт Святога Давіда
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.