Ушэсце | |
---|---|
Абраз «Унебаўшэсце» са Свята-Стэфанаўскай царквы Слуцка, сярэдзіна XVII ст.. НММ РБ. | |
Тып | хрысціянскае, у шэрагу краін дзяржаўнае |
Устаноўлена | у гонар узнясення Ісуса Хрыста на неба на 40-й дзень пасля Вялікдня |
Адзначаецца | большасцю хрысціян свету |
Дата | 40-ы дзень пасля Вялікдня, чацвер |
Святкаванне | набажэнства |
Ушэ́сце, або Узнясенне Гасподняе[1], у каталіцкай традыцыі Унебаўшэсце Пана — пераходнае свята ў хрысціянстве, якое адзначаедца на 40-ы дзень пасля Вялікадня. Рэлігійную аснову Ушэсце складае евангелічнае паданне пра ўзнясенне Ісуса Хрыста на неба, якое трактуецца як напамін аб прыярытэце духоўнага над цялесным, як пацвярджэнне магчымасці ўваскрашэння ўсіх праведнікаў пасля смерці.
Святкаванне Ушэсця зафіксавана ў IV—V стст[1]. Святы Аўгусцін каля 400 г. называе Ушэсце найдаўнейшым і паўсюдным святам, пра тое ж гавораць Ян Златавуст і Епіфаній Кіпрскі[2]. Канон свята ўстаноўлены ў VIII—IX стст[1]. У праваслаўнай царквы адно з дванадзесятых свят[1].
Зноскі
- 1 2 3 4 Ушэсце. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- ↑ Аляксандр ЯРАШЭВІЧ. УНЕБАЎШЭСЦЕ ПАНА
Літаратура
- Ушэсце. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ушэсце
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.