Уша | |
---|---|
| |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 75 км |
Басейн | 780 км² |
Расход вады | 6,01 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля в. Будраўшчына |
• Каардынаты | 54°03′51″ пн. ш. 27°09′17″ у. д. |
Вусце | Вілія |
• Каардынаты | 54°24′57″ пн. ш. 26°36′22″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раёны | Валожынскі раён, Маладзечанскі раён |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уша́ — рака ў Валожынскім і Маладзечанскім раёнах Беларусі, левы прыток Віліі. Даўжыня 75 км. Вадазбор 780 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,01 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 ‰.
Назва
Назва Уша балцкага паходжання.
Корань Uš- таксама ў іншых (двух) гідронімах Уша (прыток Нёмана і прыток Бярэзіны), у назве ракі Ушача.
Корань Uš- з’яўляецца варыянтам кораня Us-. Абодва аднолькава ад індаеўрапейскага *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[1][2].
Назвы Уша і Уса канцэнтруюцца ў адным рэгіёне, паабапал лініі нёманска-дняпроўскага водападзелу. На ўсходзе — Уса і Уша выцякаюць і працякаюць адна побач з адной паміж Мінскам і Беразіном. На захадзе — дзве Усы і дзве Ушы сканцэнтраваныя паміж Маладзечнам і Нясвіжам.
Корань Us- у водных назвах Уса (два прытокі Нёмана, прыток Бярэзіны), Усія (прыток Угры), Усая, Усвятка (рака ў верхнім цячэнні Дняпра), Усвяж (прыток бярэзінскай Гайны), Усвят (возера на Задзвінні).
Водныя назвы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні.
Назва Уша значыць «Блішчастая (рака)».
Гідраграфія
Асноўныя прытокі: Вярэдаўка, Цна (справа), Пісараўка, Тур’я, Чорная, Нявежа, Гадзея (злева).
На рацэ: Аляхновічы, Краснае, Маладзечна.
Пачынаецца на паўночны захад ад в. Будраўшчына Валожынскага раёна, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, упадае ў Вілію за 1,8 км на паўночны захад ад в. Шыкава. Даліна ў вярхоўі трапецападобная, яе шырыня 0,6—1 км, у сярэднім цячэнні невыразная, у ніжнім — скрынкападобная. Пойма шырынёй 0,4—0,7 км, ніжэй г. Маладзечна 4—5 км, перасечаная меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча на працягу 35 км каналізаванае.
Заўвагі
Літаратура
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.