Уша | |
---|---|
альтэрн.: Вуша | |
| |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 89 км |
Басейн | 725 км² |
Расход вады | 4,2 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Смольніца |
• Месцазнаходжанне | за 2 км ад вёскі Смольніца |
• Каардынаты | 53°56′29,13″ пн. ш. 27°57′55,54″ у. д. |
Вусце | рака Бярэзіна |
• Вышыня | 146 м |
• Каардынаты | 53°59′29,76″ пн. ш. 28°54′39,49″ у. д. |
Ухіл ракі | 0,6 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уша́ — рака ў Смалявіцкім, Чэрвеньскім і Бярэзінскім раёнах Мінскай вобласці, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 89 км. Плошча вадазбору 725 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.
Назва
Назва Уша балцкага паходжання.
Корань Uš- таксама ў іншых (двух) гідронімах Уша (прыток Нёмана і прыток Віліі), у назве ракі Ушача.
Корань Uš- з’яўляецца варыянтам кораня Us-. Абодва аднолькава ад індаеўрапейскага *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[1][2].
Назвы Уша і Уса канцэнтруюцца ў адным рэгіёне, паабапал лініі нёманска-дняпроўскага водападзелу. На ўсходзе — Уса і Уша выцякаюць і працякаюць адна побач з адной паміж Мінскам і Беразіном. На захадзе — дзве Усы і дзве Ушы сканцэнтраваныя паміж Маладзечнам і Нясвіжам.
Корань Us- у водных назвах Уса (два прытокі Нёмана, прыток Бярэзіны), Усія (прыток Угры), Усая, Усвятка (рака ў верхнім цячэнні Дняпра), Усвяж (прыток бярэзінскай Гайны), Усвят (возера на Задзвінні).
Водныя назвы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні.
Назва Уша значыць «Блішчастая (рака)».
Асноўныя прытокі
Агульнае
Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Смольніца Смалявіцкага раёна, вусце за 4,5 км на ўсход ад вёскі Уша Бярэзінскага раёна. Цячэ пераважна па паўднёва-ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша. Найвышэйшы ўзровень вады ў сярэдзіне красавіка. Замярзае ў канцы лістапада, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Даліна ракі да вёскі Уборкі Чэрвеньскага раёна невыразная, на астатнім працягу трапецападобная; шырыня яе 0,9—1,2 км, найбольшая каля 3,5 км. Схілы спадзістыя, вышынёй 5—20 м. Пойма двухбаковая (шырыня 100—200 м), да вусця ракі Маконь забалочаная і парослая лесам, ніжэй перасечаная, пясчана-тарфяністая.
Рэчышча ад вытоку на працягу 13,9 км каналізаванае, на астатнім працягу ўмерана звілістае. У вусці ракі пратокі і астравы. Берагі пераважна стромкія і абрывістыя.
Заўвагі
Літаратура
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 290. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
- Рака Уша (басейн ракі Днепр) Архівавана 16 студзеня 2013.