Уцёскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Баранавіцкі раён
Уключае 5 населеных пунктаў (2009)
Адміністрацыйны цэнтр Уцёс
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 26 чэрвеня 2013
Насельніцтва (2009) 569
Часавы пояс UTC+03:00

Уцёскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Уцёс.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[1]. 20 мая 1957 года ў склад сельсавета з Лукаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Багушы, Млынок і Рагозніца)[2]. У 1964 годзе ў склад Малахавецкага сельсавета перададзена вёска Млынок[3]. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Забярвечча[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Уцёскага сельсавета было 5 населеных пунктаў[5].

26 чэрвеня 2013 года сельсавет быў скасаваны і ўсе населеныя пункты — Багушы, Кадычыцы, Навасады, Рагозніца, Уцёс — былі далучаны да Малахавецкага сельсавета[6].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 569 чалавек[7], з іх 91,6 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 2,1 % — палякі[8].

Зноскі

  1. УЦЁС // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. С. 85
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 ліпеня і 1 жніўня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 15. — 248 с. 10 000 экз.
  6. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 (руск.). Праверана 28 снежня 2018.
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.