Уцат (Utsat) | |
Агульная колькасць | 8500 (2021 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Хайнань |
Мова | цатская |
Рэлігія | іслам |
Блізкія этнічныя групы | чамы, малайцы |
Уцат, або уцэт, уцул (саманазва Utsat) — група мусульман на поўдні вострава Хайнань у Кітаі, якая размаўляе на аўстранезійскай мове. Агульная колькасць — 8500 чал. (2021 г.).[1]
Хаця сучасныя кітайскія ўлады не вылучаюць уцат як самастойную этнічную меншасць і прылічаюць іх да кітайскіх мусульман-хуэй, уцат лічаць сябе нашчадкамі чамаў, якія збеглі з Чампы ў XIII - XV стст. пасля в'етнамскага заваявання.
Адным з найбольш славутых уцат быў Хай Руі (1514 - 1584 гг.)[2], чыноўнік дынастыі Мін. Ён стаў знакамітым за сваю крытыку дзяржаўных парадкаў у Кітаі. У нашы дні магільня Хай Руі знаходзіцца ў 5 км на захад ад Хайкоу.
Большасць уцат жывуць каля курортнага горада Санья. Галоўныя традыцыйныя заняткі — рыбалоўства і гандаль.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.