Утыліта (англ.: utility ці tool) — дапаможная камп’ютарная праграма ў складзе агульнага праграмнага забеспячэння для выканання спецыялізаваных тыповых задач, звязаных з работай абсталявання і аперацыйнай сістэмы (АС)[1].
Утыліты даюць доступ да магчымасцяў (параметраў, налад), недасяжных без іх ужывання, або робяць працэс змянення некаторых параметраў прасцей, (аўтаматызуючы яго).
Утыліты могуць уваходзіць у склад аперацыйных сістэм, пастаўляцца ў камплекце са спецыялізаваным абсталяваннем або распаўсюджвацца асобна.
Віды утыліт па сувязі з АС
Па залежнасці ад аперацыйнай сістэмы можна адрозніваць:
- Незалежныя ўтыліты, не патрабуюць для сваёй работы аперацыйнай сістэмы,
- Сістэмныя ўтыліты, уваходзяць у пастаўку АС і патрабуюць яе наяўнасці[1].
Віды ўтыліт па функцыях
- Менеджары файлаў;
- Архіватары (з магчымым сцісканнем даных);
- Прагляднікі;
- Утыліты для дыягностыкі апаратнага ці праграмнага забеспячэння;
- Утыліты ўзнаўлення пасля збояў;
- Аптымізатар дыска — від утыліты для аптымізацыі размяшчэння файлаў на дыскавым носьбіце, напрыклад, шляхамдэфрагментацыі дыска;
- Дэінсталятары[2];
- Утыліты кіравання працэсамі.
Зноскі
- 1 2 Воройский 2003.
- ↑ М. С.. Утилиты для Windows (руск.)(недаступная спасылка). «Мир ПК» , № 07, 1998 (1 ліпеня 1998). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2014. Праверана 20 жніўня 2012.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.