«Усход» руск.: Восток | |
---|---|
Маскоўская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 31 снежня 1986 |
Праектная назва | Усход-1 |
Раён | Першамайскі |
Тып | аднаскляпеністая з маналітнага жалезабетону |
Глыбіня залажэння, м | 2 |
Колькасць платформаў | 1 |
Тып платформы | астраўная |
Форма платформы | прамая |
Даўжыня платформы, м | 102 |
Архітэктары | Яўстафій Яўстаф’евіч Леановіч, У. Мяцельскі[d], Уладзімір Мікалаевіч Целяпнёў і І. Пушкарчук[d] |
Выхад да вуліц | праспект Незалежнасці, вуліца Каліноўскага |
Размяшчэнне | праспект Незалежнасці |
Наземны транспарт | А: 25, 27, 34, 64, 80, 89э, 91, 95, 113с, 145с, 165; Тб: 41, 42 |
Час адкрыцця | 5:46 |
Час закрыцця | 2:11 |
Код станцыі | 122 |
Суседнія станцыі | Барысаўскі тракт і Маско́ўская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Усход (трансліт.: Uschod) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Барысаўскі тракт» і «Маскоўская».
Станцыя «Усход» пабудавана па праекце архітэктараў Я. Леановіча, У. Мяцельскага[1], У. Целяпнёва і І. Пушкарчука[2]. Уведзена ў эксплуатацыю 26 снежня 1986 ў складзе другой чаргі мінскага метро.
Канструкцыя
Станцыя скляпеністага тыпу, выканана са зборных жалезабетонных элементаў трох тыпапамераў заводскай вытворчасці[1].
У аснове архітэктурна-мастацкага афармлення інтэр’ера пакладзеная тэма «Савецкая моладзь і гераічнае асваенне космасу». Нетрадыцыйна вырашаны ўвесь унутраны аб’ём. Станцыя — сучаснае інжынернае збудаванне, якое па форме нагадвае касмічны карабель з вокнамі ілюмінатарамі[1].
Мастацкі вобраз інтэр’ера створаны на аснове адзінага архітэктурнага элемента, выкананага са зборнага жалезабетону ў выглядзе пялёстка кветкі. Падоўжаны казырок на пуцявой сцяне платформы з’яўляецца святлозацяняльным элементам і адначасова экранам светлавога патоку, які скіраваны на скляпенні. Па-новаму вырашанае інжынернае абслугоўванне станцыі: забяспечаны доступ да свяцільняў у любы час сутак, адсутнічаюць кабельная шафа і хвалявод на пуцявых сценах, што паляпшае эстэтычны выгляд інтэр’еру. Эстэтычны выгляд станцыі заключаны ў мяккасці ліній усяго аб’ёму і яго індывідуальных архітэктурных элементаў. Добрая асветленасць, злучэнне белай столі з цёмна-чырвонай гранітнай абліцоўкай пуцявых сцен і надпісаў, выкананых у залатым тоне, ствараюць уражанне лёгкасці, прасторы і навізны[1].
Выхады
Выхады са станцыі вядуць да жылога мікрараёна «Усход-1», новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі і сада.
Пуцявое развіццё
За станцыяй у бок «Барысаўскі тракт» размешчаны пашорсны з’езд, бо станцыя з’яўлялася канцавой з 31 снежня 1986 года да 7 лістапада 2007 года.
Фотагалерэя
- Пуцявая сцяна
- Свяцільні ў нішах збору
- Выхад у горад
- Турнікетная зала
- Уваход на станцыю з праспекта Незалежнасці
Зноскі
- 1 2 3 4 Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
- Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усход (станцыя метро)