Усход — макрарэгіён, які ўключае ў сябе Азію і Паўночную Афрыку.

Нярэдка супрацьпастаўляецца «Захаду» (у сацыя- і этнакультурным аспекце), які атаясамліваўся ў перыяд да Новага часу з Еўропай (да якой у наступны перыяд дадаюцца перасяленчыя калоніі).[1]

Асноўныя падраздзяленні:

  • Блізкі Усход — рэгіён, які ўключае ў сябе Заходнюю Азію і Паўночную Афрыку.
  • Сярэдні Усход — рэгіён у Азіі. У гэты тэрмін ўкладваўся розны сэнс: ад усёй Азіі паміж Блізкім Усходам і Далёкім Усходам да рэгіёну, які складаецца толькі з трох краін: Ірана, Пакістана і Афганістана.
  • Далёкі Усход — рэгіён, які ўключае ў сябе Паўночна-Усходнюю, Усходнюю, Паўднёва-Усходнюю і Паўднёвую Азію.

Гл. таксама

Літаратура

  • Брянчанинов Н. Восток и Запад. М.: Печатня А. Снегиревой, 1912.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.