Усходні Таўр | |
---|---|
тур. Güneydoğu Toroslar | |
![]() Вяршыня Дэмірказік | |
38°13′15″ пн. ш. 37°45′05″ у. д. | |
Краіна | |
Горная сістэма | Армянскае нагор’е |
Вышыня | 3090 м |
Усходні Таўр, Армянскі Таўр — усходняя частка гор Таўр, у Турцыі. Працягласць каля 600 км. Вышыня да 3090 м (г. Нурухак).
Уключае хрыбты Ахыр, Энгізек, Маладая, Эргані, Нурхак, Хачрэш. Складзены з метамарфічных вывергнутых і асадкавых парод (вапнякі, пясчанікі). Развіты карст. Горы прарэзаны цяснінамі рэк Джэйхан, Еўфрат, Тыгр.
На паўночных сухіх схілах і ў ніжнім поясе — паўпустыні, вышэй — горны стэп. На паўднёвых, больш вільготных схілах — зараснікі тыпу маквісу, вышэй — дубовыя паркавыя лясы, рэдкалессе з фісташніку і ядлоўцу, горны стэп і альпійскія лугі.
Па Бітліскім і Пазарджыкскім праходах пракладзены чыгункі і шаша.
Літаратура
- Армянскі Таўр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.