сцяг Усходняга Берліна

Усходні Берлін — частка горада Берліна, якая пасля Другой сусветнай вайны патрапіла ў савецкі сектар акупацыі. У 1949 Усходні Берлін стаў сталіцай ГДР і афіцыйна зваўся Берлін, сталіца ГДР. На савецкіх картах усходняя частка горада называлася як Дэмакратычны Берлін у процівагу Заходняму Берліну. Заходнія Саюзнікі ніколі не прызналі суверэнітэт Усходняй Германіі ў горадзе і рэгулярна пратэставалі супраць знаходжання ў Берліне Нацыянальнай народнай арміі ГДР.

Усходні (зялёны колер) і Заходні (шэры колер) Берлін. Надпісаны акругі Усходняга Берліна.

У склад Усходняга Берліна ўваходзіла 11 акруг:

  • Мітэ (Mitte)
  • Прэнцлаўэр-Берг (Prenzlauer Berg)
  • Фрыдрыхсхайн (Friedrichshain)
  • Панкаў (Pankow)
  • Вайсензэе (Weissensee)
  • Хохэншонхаўзэн (Hohenschönhausen) (з 1985)
  • Ліхтэнберг (Lichtenberg)
  • Марцан (Marzahn)
  • Хелерсдорф (Hellersdorf)
  • Трэптаў (Treptow)
  • Кёпенік (Köpenick)

Цэнтрам сталіцы ГДР была плошча Александэрплац (Alexanderplatz, «Alex»), галоўнай вуліцай — Унтэр-дэн-Ліндэн (ням.: Unter den Linden). На захадзе гэта вуліца ўпіралася ў Брандэнбургскія вароты, за якімі пачынаўся Заходні Берлін, які аб’ядноўваў тры пакінутыя паваенныя зоны акупацыі — амерыканскую, брытанскую і французскую.

Гл. таксама

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.