Усурыйскі заліў | |
---|---|
руск. Уссурийский залив | |
Вышэйстаячая акваторыя | Японскае мора |
Краіна | |
Тып | заліў |
Даўжыня берагавой лініі | 243 км |
Найбольшая глыбіня | 67 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Усурыйскі заліў — унутраны заліў ля паўночнага берага заліва Пятра Вялікага Японскага мора. Даўжыня ў сярэднім 67 км, шырыня ля ўвахода каля 55 км, глыбіня да 51-69 м.
Узімку Усурыйскі заліў у паўночных берагоў часткова замярзае, ледзяны покрыў невялікі. На беразе заліва размешчаны гарады Уладзівасток і Вялікі Камень, пасёлкі Ямар, Шкотава і Пад’япольскае. На заходнім узбярэжжы заліва ёсць вялікая курортная зона з пансіянатамі, санаторыямі і дзіцячымі лагерамі. У бухце Шамора размешчаны самы папулярны і буйны пляж Уладзівастока.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.