Ускраіннае мора — мора, якое прымыкае да мацерыка, слаба адасобленае паўастравамі ці астравамі ад акіяна. Да ўскраінных мораў адносяць пераважна моры, якія размешчаны на шэльфе і мацерыковым схіле і рэдка ўключаюць у сваю тэрыторыю глыбакаводныя вобласці. На характар донных адкладаў, кліматычны і гідралагічны рэжымы, арганічнае жыццё моцны ўплыў аказвае не толькі мацярык, але і акіян. Да ўскраінных мораў адносяць: Нарвежскае, Баранцава, Карскае, Лапцевых, Жоўтае, Усходне-Сібірскае, Чукоцкае, мора Белінсгаўзена і Карыбскае мора.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
- Ускраіннае мора (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.