Усевалад Яраславіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Святаслаў Яраславіч | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Усеваладавіч Манамах | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Святаслаў Яраславіч | ||||||
Пераемнік | Ізяслаў Яраславіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ізяслаў Яраславіч | ||||||
Пераемнік | Святаполк Ізяславіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1030 |
||||||
Смерць |
13 красавіка 1093 Вышгарад |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Яраслаў Уладзіміравіч Мудры | ||||||
Маці | Інгегерда | ||||||
Жонка | 1) Манамахіня 2) палавецкая князёўна (?) | ||||||
Дзеці |
ад 1-га шлюбу: Уладзімір Манамах, Ганна; ад 2-га шлюбу: Расціслаў, Еўпраксія, Кацярына, Марыя |
||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Усевалад Яраславіч (у хрышчэнні Андрэй; 1030 — 13 красавіка 1093) — князь тураўскі, вялікі князь кіеўскі (1077, 1078—93).
Біяграфічныя звесткі
Сын Яраслава Мудрага, бацька Уладзіміра Усеваладавіча Манамаха. Пасля смерці бацькі (1054) ад старэйшых братоў Ізяслава і Святаслава атрымаў Пераяслаўскае княства, Верхняе Паволжа, Растова-Суздальскую і Белазёрскую землі, у 1060 — частку Смаленскага княства. У 1060 у паходзе трох Яраславічаў на торкаў прымаў удзел і полацкі князь Усяслаў Брачыславіч. У 1066 у адказ на разгром Усяславам Ноўгарада Яраславічы арганізавалі сумесны паход на Полацкую зямлю, разбілі Усяслава ў Нямігскай бітве (1067), захапілі Менск. У 1073 саюз Яраславічаў распаўся, Усевалад Яраславіч дапамог Святаславу выгааць з Кіева Ізяслава і замяніў свае ўладанні на Чарнігаўскае княства і Тураўскае княства. Пасля смерці Святаслава 1.1.1077 стаў вялікім князем кіеўскім, але хутка быў вымушаны на год саступіць трон Ізяславу. Пасля таго, як другі раз стаў вялікім князем (1078), частку сваіх уладанняў раздаў сваякам; Тураўская зямля адышла Яраполку Ізяславічу (паводле «Аповесці мінулых гадоў») або Давыду Ігаравічу (паводле В. Тацішчава).
Адзін з найбольш адукаваных князёў, ведаў 5 моў. Разам з братамі склаў т.зв. «Праўду Яраславічаў» (гл. «Руская праўда»).
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
- Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990.
- Усевалад Яраславіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн. : БелЭн
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усевалад Яраславіч