Усевалад Паўлавіч Савіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 лютага 1885 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 мая 1972 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, міколаг, ліхенолаг |
Навуковая сфера | ліхеналогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
|
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Savicz».
Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Усевалад Паўлавіч Са́віч[1] (19 лютага 1885 — 25 мая 1972) — вучоны ў галіне ліхеналогіі, доктар біялагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі РСФСР. Вучань У. Л. Камарова[1].
Біяграфія
Нарадзіўся ў Бабруйску. Вучыўся у прагімназіі ў Мазыры, перайшоў у Мінскую гімназію, якую скончыў у 1904 годзе. Потым вучыўся ў біялагічнай групе фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Адначасова працаваў статыстам у тэатры, адкуль быў звольнены ў 1906 годзе за ўдзел у вулічных дэманстрацыях. Па запрашэнню Х. Я. Гобі працаваў прэпаратарам і куратарам гербарыя Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Пачаў вывучаць ліхеналогію пад кіраўніцтвам А. А. Яленкіна. У 1907—1912 гадах працаваў асістэнтам у У. Л. Камарова. Быў абраны сакратаром батанічнага гуртка.
Універсітэт скончыў у 1912 годзе. У 1913—1917 гадах служыў у арміі, прымаў удзел у баях на тэрыторыі Аўстрыі. З 1920 года намеснік дырэктара, з 1925 года — вучоны сакратар Галоўнага батанічнага сада РСФСР[1]. У 1932—1937[1] гадах намеснік дырэктара, у 1932—1960[1] — кіраўнік аддзела Батанічнага інстытута імя У. Л. Камарова Акадэміі навук СССР.
Навуковая і грамадская дзейнасць
Аўтар каля 180 навуковых прац па марфалогіі, экалогіі, сістэматыцы споравых раслін і іх выкарыстанні ў медыцыне і гаспадарцы. Прымаў удзел у шэрагу навуковых экспедыцый, у тым ліку Камчацкай (1907—1910), Беларускай (1925—1930), Арктычнай (1930). У 1933—1937 гадах займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Советская ботаника». У 1936—1951 гадах рэдактар часопіса «Природа». Таксама пад рэдакцыяй У. П. Савіча выдаваўся часопіс «Новости сис-тематики низших растений».
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
- Галубкоў У. У. Савіч Усевалад Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 72. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
- Голуб В. Б. Штрихи к биографии Л. Г. Раменского (дополнения и комментарии к письму В. П. Савича Т. А. Работнову)(недаступная спасылка) (руск.)
- История ботаники в России. К 100-летнему юбилею РБО. Сборник статей Международной научной конференции. Тольятти, 14—17 сентября 2015 г. — Т. 1. Русское ботаническое общество. — Тольятти: Кассандра, 2015. — С. 35. — 249 с. (руск.)
- International Lichenological Newsletter. — Vol. 6 No. 2: 9. Архівавана 16 кастрычніка 2021. (англ.)