Усевалад Вітольдавіч Кухта (18 жніўня 1922, Калуга, РСФСР — 1991) — беларускі рэжысёр.
Біяграфія
Скончыў Інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве ў 1950 годзе. У 1951-52 гадах — рэжысёр Беларускага тэатра імя Янкі Купалы, у 1957-61 гадах — Рэспубліканскай студыі тэлебачання, з 1967 года — Новамаскоўскага драматычнага тэатра. Сярод п'ес у тэатры імя Янкі Купалы: «Уцёкі» Дз. Шчаглова (1951), «На досвітку» Андрэя Макаёнка (з Канстанцінам Саннікавым) і «Прага застаецца маёй» Ю.Буракоўскага (1952). Стваральнік першых тэлевезійных спектакляў на беларускім тэлебачанні: «Брат мой, вораг мой» М.Уілсана, «Маленькія трагедыі» А. С. Пушкіна, «Месяцавая саната» паводле К.Паустоўскага і «Будка № 27» І.Франко (1957), «Сымон-музыка» паводле Якуба Коласа (1958), «Вялікае сэрца» паводле Кузьмы Чорнага, «Палата № 6» паводле А. П. Чэхава (1960). Першы на расійскай прафесійнай сцэне паставіў «Паўлінку» Янкі Купалы (1969).
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).