Усая
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 132 м
Даўжыня 0,96 км
Шырыня 0,46 км
Плошча 0,32 км²
Аб’ём 0,00158 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,83 км
Найбольшая глыбіня 9 м
Сярэдняя глыбіня 4,9 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,26 ‰
Празрыстасць 2,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 1,5 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Усая (Беларусь)
Усая
Усая
Усая (Віцебская вобласць)
Усая
Усая
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уса́я — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзіва, за 28 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Усая. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Назва

Назва Усая балцкага паходжання.

Корань Us- таксама ў гідронімах Уса (два прытокі Нёмана, адзін прыток Бярэзіны), Усія (прыток Угры), Усяжа.

У больш пашыраным выглядзе аснова Us-ṷ- (> Усв-) у назвах рэк Усвятка (у верхнім цячэнні Дняпра), Усвяж (прыток бярэзінскай Гайны), возера Усвят (на Задзвінні).

Корань Us- звязваюць з індаеўрапейскім *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[1][2]. Роднасны яму корань Uš- у назвах рэк Уша (прытокі Бярэзіны, Віліі, Нёмана), Ушача.

Водныя назвы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні.

У назве Усая корань Us- пашыраны балцкім пашыральнікам -j-, як у назвах Ілія, *Бабруя, Мярэя (-ij-, -uj-, -ej-).

Назва Усая значыць «Блішчастае (возера)».

Водаапісанне

Плошча паверхні возера складае 0,32 км². Даўжыня 0,96 км. Найбольшая шырыня 0,46 км. Даўжыня берагавой лініі 2,83 км. Найбольшая глыбіня 9 м. Аб’ём вады 1,58 млн м³. Плошча вадазбору 1,5 км².

Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м, пад лесам, на поўначы і поўдні вышынёй 5 м, разараныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі высокія, на захадзе зліваюцца са схіламі катлавіны. Дно выслана гліністым ілам.

У сярэдзіне возера востраў. Зарастае да глыбіні 1,7 м. Возера эўтрофнае, праточнае. На паўночным усходзе ўпадае ручай, на паўднёвым захадзе выцякае ручай у возера Крывое.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, язь, мянтуз і іншыя віды рыб.

Заўвагі

  1. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 282—283.
  2. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 86—87.

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30. — 72 с. 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 260. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. Мн.: Белкартография, 2009. 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.