Урочышча — у фізічнай геаграфіі, адна з марфалагічных частак геаграфічнага ландшафту, спалучаная сістэма фацыяй, аб’яднаных агульнай скіраванасцю фізіка-геаграфічных працэсаў і прымеркаваных да адной мезаформы рэльефу на аднастайным субстраце.

У міфалогіі старажытных славян — мясціна, звычайна ў пушчанскіх нетрах, звязаная з культам таго ці іншага бажаства, дзе адбываліся нарады, сходы, суды. Часта ўспрымалася як месцазнаходжанне злых духаў. У сучасным разуменні — пустынная бязлюдная мясціна.

У шырокім сэнсе ўрочышчам з’яўляецца любая частка мясцовасці, якая адрозніваецца ад астатніх участкаў наваколля. Напрыклад, гэта можа быць лясны масіў пасярод поля, балота і г.д., а таксама участак мясцовасці, які з’яўляецца натуральнай мяжой паміж чым-небудзь. Часам урочышчам завуць адасобленыя невялікія населеныя пункты, якія нейкім чынам вылучаюцца з наваколля.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.