Уроцлаўскі політэхнічны ўніверсітэт | |
---|---|
польск.: Politechnika Wrocławska | |
Арыгінальная назва | польск.: Politechnika Wrocławska |
Міжнародная назва | Wrocław University of Science and Technology |
Заснаваны | 1910 |
Рэарганізаваны | 1945 |
Тып | політэхніка |
Рэктар | Аркадыюш Вуйс |
Рэктар | Цэзары Мадрыяс[d] |
Студэнты | 27 000 |
Размяшчэнне | Уроцлаў |
Юрыдычны адрас |
наб. Выспяньскага 27, 50-370 г. Уроцлаў, Польшча |
Сайт | pwr.edu.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уроцлаўскі політэхнічны ўніверсітэт (польск.: Politechnika Wrocławska) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Уроцлаве.
Гісторыя
Вытокі ўніверсітэта сягаюць 1910 года, калі была створана Каралеўская вышэйшая тэхнічная школа ва Уроцлаве, у 1918 годзе пераназваная проста ў Вышэйшую тэхнічную школу. На цырымоніі адкрыцця прысутнічаў імператар Вільгельм ІІ. У той час пачалі вучобу 57 студэнтаў, і з гадамі гэта колькасць ўзрастала. У 1913 годзе вучэльня налічвала ўжо 238 навучэнцаў, а самая вялікая іх колькасць у міжваенны перыяд – 926 чалавек – была ў 1927 годзе.
1930-я гады прынеслі крызіс, які закрануў таксама універсітэты. Памяншалася колькасць навучэнцаў: у 1937 годзе іх было ўжо толькі 482 чалавекі. Да 1943 года ўніверсітэт функцыянаваў без асаблівых перашкод. Аднак у 1944 годзе Усходні фронт пачаў набліжацца да межаў Рэйха. У сярэдзіне студзеня 1945 года, пасля абвяшчэння горада крэпасцю, было прынята рашэнне аб эвакуацыі вучэльні.
Згодам у будынках вучэльні, з выкарыстаннем яе абсталявання і бібліятэк, быў створаны ў 1945 годзе польскі Вроцлаўскі політэхнічны ўніверсітэт. Значную ролю ў добраўпарадкаванні будынкаў і арганізацыі вучэльні мелі польскія навукоўцы са Львова. Навукоўцы і выпускнікі Львоўскай політэхнікі практычна будавалі яго з нуля. Асаблівую ролю ў гэтым працэсе меў рэктар Львоўскага політэхнічнага ўніверсітэта прафесар Эдуард Сухарда, а таксама прафесар Казімір Ідашэўскі.
Першая польская лекцыя ў Вроцлаўскім політэхнічным універсітэце, прачытаная прафесарам Казімірам Ідашэўскім, адбылася 15 лістапада 1945 года. Гэты дзень адзначаецца як свята ўніверсітэта, а таксама свята ўроцлаўскай навукі. Цягам некаторага перыяду вучэльня была адміністрацыйна звязаная з Уроцлаўскім універсітэтам.
У снежні 1981 года падчас ваеннага становішча ў Польшчы войскі сілай задушылі страйк ва ўніверсітэце.
Згодна з вэбаметрычным рэйтынгам універсітэтаў свету за студзень 2019 года, які паказвае ўдзел акадэмічных устаноў у Інтэрнэце, ВНУ займае 5-е месца ў Польшчы сярод тэхнічных ВНУ, а ў свеце - 964-е сярод усіх тыпаў ВНУ].
Факультэты
- Архітэктуры
- Воднага і сухапутнага будаўніцтва
- Хіміі
- Электронікі
- Электрычны
- Геаінжынерыі, геалогіі і горназдабываючай справы
- Інжынерыі навакольнага асяроддзя
- Інфарматыкі і ўпраўлення
- Механіка-энергетычны
- Механічны
- Падставовых праблем тэхнікі
- Электронікі мікрасістэм і фатонікі
- Матэматыкі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уроцлаўскі політэхнічны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта