Урок беларускай мовы | |
---|---|
англ.: A lesson of belarusian | |
Жанр | дакументальны фільм |
Рэжысёр | |
У галоўных ролях |
|
Працягласць | 53 хв. |
Краіна | |
Мова | польская |
Год | 2006 |
IMDb | ID 0920739 |
«Уро́к белару́скай мо́вы» (англ.: A lesson of belarusian) — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Мірослава Дэмбіньскага, створаны на кінастудыі «Everest» пры падтрымцы Польскага Інстытута Кіно ў 2006 годзе.[1]
У 2008 годзе CD-дыск з фільмам і яшчэ некаторыя дыскі сталі першай інфармацыйнай прадукцыяй, прызнанай экстрэмісцкай[2].
Сюжэт
Фільм пра драматычныя падзеі, звязаныя з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. У ім адлюстравана барацьба маладых беларусаў супраць рэжыму Лукашэнкі. Канспірацыйныя змовы, дэманстрацыі, жорсткае ўціхамірванне сацыяльнага пратэсту паказваюцца знутры, з пункту гледжання маладых апазіцыянераў. Створана вельмі эмацыйная карціна палітычнай сітуацыі ў апошняй таталітарнай дзяржаве ў Еўропе.
У фільме здымаліся
Акцёр | Роля |
---|---|
Франак Вячорка | |
Макс Русць | |
Стэфа Кавалеўская | |
Міша Рэўцкі | |
Павал Супаненка | |
Аляксандр Мілінкевіч | |
Уладзімір Колас | |
Арына Вячорка |
Здымачная група
- рэжысёр — Мірослаў Дэмбіньскі
- аператары — Мацей Шафніцкі, Міхал Слюсарчык
- асістэнты рэжысёра — Міраслава Дэмбіньска, Пётр Дудановіч
- асістэнты аператара — Віка Сцепановіч, Макс Русць, Марыўш Сушэк, Воля Швед
- гукарэжысёр — Тэрэза Стэмпень
Зноскі
- ↑ A lesson of Belarusian (англ.). Culture Unplugged. Праверана 7 красавіка 2020.
- ↑ «Экстрэміст Іосіф Бродскі». Што рабіць тым, у каго кніга на паліцы? . Новы Час (26 кастрычніка 2022).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.