Горад
± | ||||||||||||||||||||||||||
Урбіна (італ.: Urbino) — горад на ўсходзе Італіі, гістарычны і культурны цэнтр рэгіёну Марке. Насельніцтва 15,4 тыс. чалавек (2004).
Славутасці
Цэнтр Урбіна забудоўваўся ў эпоху Адраджэння. Да помнікаў Сусветнай спадчыны адносяцца не толькі палац герцагаў Урбінскіх з карціннай галерэяй, унікальнымі фрэскамі і зборам скульптур, але і сабор з карцінамі Тыматэа Віці, Федэрэга Барочыа і П'еро дэла Франчэска; царква Сан-Даменіка, з барэльефамі Лукі дэла Робія (1449); царква Сан-Спірыта, з жывапісам Лукі Сіньярэлі (1445). Дом, у якім нарадзіўся Рафаэль, адкрыты ў якасці музея. Ва Урбінскім універсітэце, заснаваным у 1506 г., штогод праходзіць міжнародны семінар еўрапейскага права.
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Урбіна
- Official website of Urbino
- ItalianVisits.com
- Даведнік па Урбіна
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.