Вёска
Урбаны
Урбаны на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Урба́ны[1] (трансліт.: Urbany, руск.: Урбаны) — вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета.
Гісторыя
У 1940—1954 гадах цэнтр Урбанскага сельсавета. Да 2004 года ўваходзіла ў склад Зарачскага сельсавета[2].
Пункт пропуску на мяжы з Латвіяй. З латвійскага боку яму адпавядае пункт пропуску «Сілэнэ» ў Даўгаўпілскім краі. Азін з двух аўтамабільных пунктаў пропуску на мяжы Беларусі з Латвіяй і мае міжнародны статус. У вёсцы знаходзіцца рэспубліканскі пункт мытнага афармлення «Урбаны» (працуе 24 гадзіны).
Бліжэйшы пункт пропуску — міжнародны пункт пропуску Грыгораўшчына ў Верхнядзвінскім раёне за 114 км.
Славутасці
- Касцёл Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.