Урад Сербіі
Выява лагатыпа
Эмблема ўрада Сербіі
Агульная інфармацыя
Краіна  Сербія
Юрысдыкцыя Сербія
Дата стварэння 2006
Папярэднія ведамствы Урад Югаславіі
Урад Сербіі і Чарнагорыі
Вышэйшае ведамства Народная Скупшчына Сербіі
Штаб-кватэра Бялград, вул. Неманіна, 11
Прэм'ер-міністр Аляксандр Вучыч
Сайт srbija.gov.rs

Урад Сербіі (сербск.: Влада Србије / Vlada Srbije), афіцыйна Урад Рэспублікі Сербіі (сербск.: Влада Републике Србије / Vlada Republike Srbije), часта скарачаецца да словазлучэння сербскі ўрад (сербск.: Српска Влада / Srpska Vlada), з'яўляецца найвышэйшым органам выканаўчай улады ў Сербіі. Усе пытанні выканаўчай улады вырашаюцца Кабінетам міністраў, які ўзначальвае прэм'ер міністр. Цяперашні ўрад быў абраны 11 жніўня 2016 года.

Кабінет міністраў

Цяперашні кабінет быў абраны 11 жніўня 2016 года (зацверджаны большасцю галасоў Парламента). Кабінет міністраў другі раз запар узначальвае Аляксандр Вучыч. Ён складаецца з 19 членаў, 16 з якіх узначальваюць міністэрствы, а 3 з'яўляюцца т.зв. міністрамі без партфеля.[1]

Агенцтвы і ўпраўленні

Апрача міністэрстваў, Сербія мае 130 урадавых агенцтваў, што з'яўляецца сусветным рэкордам[2][3] і шэсць іншых урадавых устаноў:

  • Упраўленне супрацоўніцтва з дыяспарай і сербамі рэгіёна (кіраўнік: Слаўка Драшкавіч)
  • Упраўленне супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю (кіраўнік: Івана Чыркавіч)
  • Упраўленне еўрапейскай інтэграцыі (кіраўнік: Срдзян Майсторавіч)
  • Упраўленне ўстойлівага развіцця слаба асвоеных раёнаў (Сулейман Углянін)
  • Упраўленне правоў чалавека і меншасцей (Сузана Паунавіч)
  • Упраўленне супрацоўніцтва з цэрквамі і рэлігійнымі арганізацыямі (Мілета Радоевіч)
  • Упраўленне рэгулятыўнай рэформы і ацэнкі рэгулятыўнага ўплыву (Міра Пракопіевіч).[4]

Зноскі

  1. Serbia gets new government, ministers take oath of office (11 жніўня 2016). Праверана 12 August 2016.
  2. Srbija rekorder u broju agencija (серб.). B92 (17 снежня 2011).
  3. Republičke agencije, zavodi i druge organizacije (серб.).(недаступная спасылка)
  4. Serbian government (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2016. Праверана 23 сакавіка 2017.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.