Уорэн Гардзінг
англ.: Warren G. Harding
24-ы абраны прэзідэнт ЗША[d]
2 лістапада 1920 4 сакавіка 1921
Папярэднік Томас Вудра Вільсан
Пераемнік Герберт Кларк Гувер
29-ы Прэзідэнт ЗША
4 сакавіка 1921 2 жніўня 1923
Папярэднік Томас Вудра Вільсан
Пераемнік Кальвін Кулідж
Lieutenant Governor of Ohio[d]
11 студзеня 1904 8 студзеня 1906
Папярэднік Harry L. Gordon[d]
Пераемнік Andrew L. Harris[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1915 4 сакавіка 1917
Папярэднік Theodore E. Burton[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1917 4 сакавіка 1919
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1919 13 студзеня 1921
Пераемнік Frank B. Willis[d]

Нараджэнне 2 лістапада 1865(1865-11-02)[1][2][…]
Смерць 2 жніўня 1923(1923-08-02)[4][1][…] (57 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: Warren Gamaliel Harding
Бацька George Tryon Harding, Sr.[d]
Маці Phoebe Elizabeth Dickerson[d][8]
Жонка Флорэнс Гардзінг[9]
Дзеці Elizabeth Ann Blaesing[d][8][10]
Веравызнанне баптызм
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, рэдактар газеты, дзяржаўны дзеяч, бізнесмен
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уорэн Гамалііл Гардзінг (англ.: Warren Gamaliel Harding; 2 лістапада 1865 — 2 жніўня 1923) — 29-ы прэзідэнт ЗША з 4 сакавіка 1921 года да сваёй смерці. Калі Гардзінг памёр, ён быў адным з самых папулярных прэзідэнтаў у гісторыі; аднак далейшыя звязаныя з ім скандалы, такія як Тыпат Дом, істотна зменшылі папулярнасць Гардзінга, асабліва пасля адкрыцця справаў адной з яго палюбоўніц Наны Брытан. У гістарычным рэйтынгу прэзідэнтаў ЗША Гардзінг мае рэйтынг сярод самых горшых.

Біяграфія

Гардзінг нарадзіўся ў Блюмінг Гроў, штат Агая. Ён пражыў у сельскай мясцовасці Агая амаль усё сваё жыццё, акрамя часу палітычнай службы. Ён пасяліўся ў Марыёне, штат Агая, калі яму было менш за 20 гадоў, купіў газету «Marion Star» і зрабіў яе паспяховай. У 1899 годзе ён быў абраны ў сенат штата Агая і праз чатыры гады паспяхова балатаваўся на пасаду лейтэнанта-губернатара. Яму не ўдалося абрацца на пасаду губернатара ў 1910 годзе, але ён быў абраны ў Сенат у 1914 годзе.

Гардзінг атрымаў намінацыю рэспубліканскай партыі на выбарах прэзідэнта ў 1920 годзе, хоць і лічыўся няўдачнікам з малымі шанцамі на поспех. Вядучыя кандыдаты, такія як генерал Леанард Вуд, не змаглі атрымаць большасць для забеспячэння прызначэння, і перамовы зайшлі ў тупік. У гэты час падтрымка Гардзінга паступова расла, пакуль ён не быў прызначаны на дзясятым галасаванні. Ён правёў «кампанію пярэдняга ганка» (англ.: front porch campaign), застаючыся па большай частцы ў Марыёне і прымаючы людзей, якія да яго прыходзілі. З абяцаннем вяртання да нармальнага жыцця ён атрымаў перамогу над кандыдатам ад дэмакратаў Джэймсам М. Коксам і кандыдатам Сацыялістычнай партыі Юджынам Дэбсам і стаў першым сенатарам, які быў абраны прэзідэнтам.

Гардзінг прызначыў шэраг добра вядомых асоб, у тым ліку Эндру Мелана ў казначэйства, Герберта Гувера ў гандаль і Чарльза Эванса Х’юза ў Дзяржаўны дэпартамент. Адным з галоўных дасягненняў знешняй палітыкі было правядзенне Вашынгтонскай Ваенна-марской канферэнцыі 1921—1922, пасля якой буйныя ваенна-марскія дзяржавы дамовіліся аб праграме ваенна-марскіх абмежаванняў на працягу дзесяці гадоў. Два сябры кабінета Гардзінга былі замяшаныя ў карупцыі: міністр унутраных спраў Альберт Фол і генеральны пракурор Гары Догерці. Скандалы выкрыліся толькі пасля смерці Гардзінга, як і яго раманы, якія моцна пашкодзілі яго рэпутацыі. Гардзінг памёр у Сан-Францыска ад кровазліцця ў мозг, выкліканага хваробай сэрца, падчас заходняга турнэ; яго пераемнікам стаў віцэ-прэзідэнт Кальвін Кулідж.

Зноскі

  1. 1 2 Warren G. Harding // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Warren Gamaliel Harding // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Carnegie Hall linked open data — 2017. Праверана 2 мая 2022.
  4. Гардинг Уоррен // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. http://web.archive.org/web/20210117021559/https://hardingpresidentialsites.org/florence-harding/ Праверана 6 жніўня 2021.
  6. President Harding's mysterious S.F. deathSan Francisco: Hearst Communications, 2012. — ISSN 1932-8672; 2574-5921 Праверана 6 жніўня 2021.
  7. National Archives Catalog
  8. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  9. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  10. DNA Is Said to Solve a Mystery of Warren Harding’s Love Life / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2015. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 31 студзеня 2021.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.