Дыск Фарадэя, першы ўніпалярны генератар

Уніпалярная машына (ад уні- + позналац. polaris «палярны»): электрычная машына пастаяннага току, у якой магнітнае поле захоўвае пастаянную велічыню і кірунак па ўсёй акружнасці паветранага зазору, што дае магчымасць атрымаць пастаянны ток без камутацыі.

Уніпалярныя машыны выкарыстоўваюцца як генератары для атрымання вялікіх токаў (5000—50000 А) нізкага напружання (5—40 В),[1] а таксама як датчыкі хуткасці і паскарэння.

Прынцып дзеяння: пры вярчэнні кантактавага кольца ў полі пастаяннага магніта (плоскасць кольца перпендыкулярная сілавым лініям) паміж кантактавымі шчоткамі на восі і обадзе кольца ўзнікае пастаянная рознасць патэнцыялаў. Пры замыканні шчотак на вонкавы ланцуг у ім пачынае цячы пастаянны ток.

Зноскі

  1. Звесткі на пач. 1970-х гг.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.