Універсітэт тэатра і кіно | |
---|---|
венг.: Színház- és Filmművészeti Egyetem | |
Арыгінальная назва | венг.: Színház- és Filmművészeti Egyetem |
Заснаваны | 1865 |
Рэктар | Геза М. Тот |
Студэнты | 500 навучаецца штогод |
Размяшчэнне | г. Будапешт, Венгрыя |
Юрыдычны адрас | Vas u. 2/c, H-1088 Budapest |
Сайт | szfe.hu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт тэатра і кіно (венг.: Színház- és Filmművészeti Egyetem) — універсітэт, заснаваны ў 1865 годзе ў Будапешце, Венгрыя. Лічыцца адной з лепшых тэатральных навучальных устаноў у Венгрыі[1].
Гісторыя
Універсітэт лічыць пачаткам сваёй гісторыі 2 студзеня 1865 года, калі ў звычайнай 3-х пакаёвай кватэры, недалёка ад Нацыянальнага тэатра ў Пешце, адкрыліся першыя ў Венгрыі акцёрскія курсы. У першы год сваёй гісторыі ў ізноў створанай школе навучаліся 28 драматычных акцёраў і 37 оперных студэнтаў. Першыя студэнты праходзілі «уступныя выпрабаванні» 6-8 тыдняў, пасля чаго педагогі прымалі рашэнне аб тым, хто працягне навучанне, а хто не. Жанчыны і мужчыны ў гэтай сістэме адукацыі ў Венгрыі навучаліся паасобна[1].
Першыя трыццаць гадоў акцёрскай адукацыі ў Венгрыі былі звязаны з імем Эдэ Паўлаі — вельмі вядомымым рэжысёрам і кіраўніком нацыянальнага тэатра. За сваю выкладчыцкую кар'еру ім былі закладзеныя асновы венгерскай акцёрскай адукацыі. Школа хутка вырасла са сваёй трохпакаёвай кватэры і ў 1875 г была пераведзеная ў больш зручныя памяшканні ў жылым блоку Нацыянальнага тэатра. Аднак, публічныя экзамены, спектаклі і паказы праходзілі на пляцоўках Нацыянальнага тэатра[1].
У 1893 годзе Нацыянальная Венгерская Каралеўская Акадэмія Музыкі і Драмы была рэарганізавана ў Акадэмію музыкі, якая рыхтавала толькі оперных спевакоў. А ў 1905 годзе ад гэтай установы аддзялілася Акадэмія Драмы, якая здабыла свой пастаянны «дом», дзе ўніверсітэт размешчаны і па гэты дзень. Там дзе арганізаваны заняткі студэнтаў і размяшчаецца студэнцкі тэатр.
Кіраўнікі і рэктары
- граф Леа Фештэціч (1865–1880)
- Оскар Гёмёры (1880–1881)
- Эдзён Петэр Ёжэф фон Міхалавіч (1881–1893)
- Эдэ Паўлаі (1893-1894)
- Антал Варадзі (1894–1907)
- Шандар Шомла (1907–1916)
- Імрэ Тот (1916–1928)
- Карай Шэбесцьен (1928–1930)
- Арпад Одры (1930–1937)
- Ферэнц Кіш (1937–1944)
- Ферэнц Хонт (1945–1948)
- Лаяш Баньяі (1948–1950)
- Шыман Жужа (1950–1956)
- Магда Ольці (1957–1961)
- Енё Енеі (1961–1964)
- Кальман Надашдзі (1964–1979)
- Енё Шыма (1979–1987)
- Карай Казімір (1987–1989)
- Дзьёрдзь Ілеш (1989–1991)
- Ласла Бабарцы (1991–1994)
- Петэр Хусці (1994–2001)
- Габар Секей (2001–2006)
- Тамаш Ашэр (2006–2014)
- Геза М. Тот (2014-)
Вядомыя выпускнікі
Зноскі
- 1 2 3 Академия театра и кино в Будапеште — лучшее учебное заведение в театральном образовании в Венгрии Архівавана 16 лютага 2018. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт тэатра і кіно