Універсітэт Тамаша Баці ў Зліне | |
---|---|
чэшск.: Univerzita Tomáše Bati ve Zlíně | |
Арыгінальная назва | чэшск.: Univerzita Tomáše Bati ve Zlíně |
Міжнародная назва | англ.: Tomas Bata University in Zlín |
Заснаваны | 2001 |
Размяшчэнне | Злін |
Сайт | utb.cz |
Універсітэт Тамаша Баці ў Зліне (чэшск.: Univerzita Tomáše Bati ve Zlíně) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Злін.
Характарыстыка
У 1960 годзе ў Зліне быў створаны філіял факультэта механікі і хімічнай інжынерыі Славацкага тэхнічнага ўніверсітэта ў Браціславе, а ў 1963 годзе ён перайшоў у склад Тэхнічнага ўніверсітэта ў Брно. 15 красавіка 1969 года ў Зліне быў заснаваны тэхналагічны факультэт у складзе Тэхнічнага ўніверсітэта ў Брно, а ў 1995 годзе ў ягоных рамках быў створаны факультэт менеджменту і эканомікі. Праз два гады быў створаны інстытут рэкламы і маркетынгавых камунікацый (з 2002 года — факультэт мультымедыйных камунікацый). 14 лістапада 2000 года прэзідэнт Вацлаў Гавел падпісаў закон аб стварэнні Універсітэта Томаша Баці ў Зліне, які афіцыйна заснаваў універсітэт 1 студзеня 2001 года.
Факультэты
- Тэхналагічны факультэт
- факультэт менеджменту і эканомікі
- факультэт мультымедыйных камунікацый
- факультэт прыкладной інфарматыкі
- факультэт гуманітарных навук
- факультэт лагістыкі і антыкрызіснага кіравання
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы