Універсітэт Сарбона | |
---|---|
фр.: Sorbonne Université | |
Арыгінальная назва | фр.: Sorbonne Université |
Міжнародная назва | англ.: Sorbonne University |
Заснаваны | 1257 |
Год рэарганізацыі | 2018 |
Студэнты | 58 132[1] |
Размяшчэнне | Парыж |
Сайт | sorbonne-universite.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт Сарбона (фр.: Sorbonne Université) — французская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы.
Агульная характарыстыка
Утвораны ў 2018 годзе ў выніку зліцця Універсітэта Парыж IV Сарбона і Універсітэта П’ера і Марыі Кюры разам з яшчэ некалькімі меншымі ўстановамі. Цяперашні статус універсітэт атрымаў у 2018 годзе, але вытокі ўстановы ўзыходзяць да 1257 года, калі Рабер дэ Сарбон заснаваў Сарбонскі каледж у рамках сярэдневяковага Парыжскага ўніверсітэта. Сёння гэта адзін з самых прэстыжных універсітэтаў Еўропы і свету. Выпускнікі і выкладчыкі ўніверсітэта атрымалі больш за 30 Нобелеўскіх прэмій у розных галінах навукі.
Структура
- Факультэт гуманітарных навук
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт медыцынскіх навук
Зноскі
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.