Універсітэт НАН Беларусі | |
---|---|
Ранейшыя назвы | Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі |
Заснаваны | 2001 |
Год рэарганізацыі | 2022 |
Размяшчэнне | Беларусь, Мінск |
Сайт | unan.by |
Універсітэт НАН Беларусі - навучальная ўстанова ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Інстытут быў створаны ў 2001 годзе як Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі. Інстытут займаецца падрыхтоўкай спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасцях другой ступені вышэйшай адукацыі, перападрыхтоўкай кадраў, падрыхтоўкай кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі і павышэннем кваліфікацыі кадраў з сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй.[1] Пераўтвораны ва ўніверсітэт ў 2022 годзе.[2]
Структура інстытута
- Аддзел аспірантуры і дактарантуры НАН Беларусі
- Аддзел магістратуры
- Вучэбна-метадычны аддзел
- Кафедры:
- Кафедра прыродазнаўчых дысцыплін і інфармацыйных тэхналогій
- Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
- Цэнтр дадатковай адукацыі
- Цэнтр фізічнага выхавання
- Бібліятэка
Зноскі
- ↑ Аб інстытуце (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2021. Праверана 25 кастрычніка 2021.
- ↑ ИПНК юридически преобразован в Университет НАН Беларуси
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.