Універсітэт Віргінскіх астравоў | |
---|---|
англ.: University of the Virgin Islands | |
Арыгінальная назва | англ.: University of the Virgin Islands |
Заснаваны | 1962 |
Студэнты | 950[1] |
Размяшчэнне | Амерыканскія Віргінскія астравы, ЗША |
Сайт | uvi.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт Віргінскіх астравоў (англ.: University of the Virgin Islands) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца на Амерыканскіх Віргінскіх астравах, ЗША. Адзіная ўстанова адукацыі з універсітэцкім статусам на Віргінскіх астравах.
Агульная характарыстыка
Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, у якім традыцыйна большасць студэнтаў складалі афраамерыканцы. Вучэльня была заснавана як Каледж Віргінскіх астравоў 16 сакавіка 1962 года. У 1986 годзе вучэльня афіцыйна стала адным з гістарычна "чорных" каледжаў і ўніверсітэтаў. У 1986 годзе навучальная ўстанова таксама змяніла назву на Універсітэт Віргінскіх астравоў, каб адлюстраваць рост і дыверсіфікацыю яго акадэмічных і даследчых праграм. Сёння ўніверсітэт прапануе праграмы магістратуры і бакалаўрыяту.
Ва ўніверсітэце ёсць два кампусы. Кампус плошчай 1,57 км² адкрыўся ў 1963 годзе на востраве Сент-Томас. Кампус імя Альберта Шына знаходзіцца на востраве Санта-Круз. Апошні кампус знаходзіцца за 5 км ад горада Шарлота-Амалія. Кампус Сент-Томас размешчаны на двух пагорках і мае ўласны пляж, да якога можна дабрацца з галоўнай дарогі, якая перасякае кампус. Большасць будынкаў гэтага кампуса зроблены з вулканічных парод і цэменту. Гэта робіць універсітэцкі кампус не толькі эстэтычна прывабным, але і паляпшае канструкцыйную цэласнасць будынкаў, бо Амерыканскія Віргінскія астравы вядомыя тым, што на іх вельмі актыўныя сезоны ўраганаў.
Структура
- Каледж вольных мастацтваў і сацыяльных навук
- Каледж навукі і матэматыкі
- Школа сельскай гаспадаркі
- Школа бізнесу
- Школа адукацыі
- Школа медсястрынства
Заўвагі
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Віргінскіх астравоў
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы