Універсітэт Іштвана Сечэні | |
---|---|
венг.: Széchenyi István Egyetem | |
Арыгінальная назва | венг.: Széchenyi István Egyetem |
Міжнародная назва | англ.: Széchenyi István University |
Заснаваны | 1968 |
Рэктар | Петэр Бараньі[d][1] |
Размяшчэнне | Дзьёр |
Сайт | uni.sze.hu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт Іштвана Сечэні (венг.: Széchenyi István Egyetem) — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Дзьёр.
Агульная характарыстыка
У 1963 годзе ўрад Венгрыі прыняў рашэнне аб стварэнні архітэктурнага ўніверсітэта. У 1968 годзе ўрад пажадаў ужо стварыць тэлекамунікацыйны ўніверсітэт. Папярэднік сучаснага ўніверсітэта — факультэт тэхнічных навук — быў створаны ў гэтым годзе. Факультэт рыхтаваў інжынераў для транспартнай і тэлекамунікацыйнай інфраструктуры. У пачатку 1990-х гадоў акрамя тэхнічных навук сталі запатрабаваныя эканамічныя, медыцынскія і сацыяльныя праграмы. Установа носіць імя Іштвана Сечэні. Універсітэт прапануе некалькі курсаў бакалаўрыяту і магістратуры, а таксама дактарантуры.
Структура
- Факультэт гуманітарных, педагагічных і сацыяльных навук
- Факультэт аўтамабільнай інжынерыі
- Факультэт права і палітычных навук
- Факультэт сельскагаспадарчых і харчовых навук
- Факультэт архітэктуры, цывільнага будаўніцтва і транспарту
- Факультэт мастацтваў
- Факультэт навук пра здароўе і спорт
- Факультэт машынабудавання, інфарматыкі і электратэхнікі
- Эканамічны факультэт
- Доктарская школа юрыдычных і палітычных навук
- Доктарская школа міждысцыплінарных інжынерных навук
- Доктарская школа рэгіянальных і эканамічных навук
- Доктарская школа навук аб раслінах, жывёлах і прадуктах харчавання
Зноскі
- ↑ Új rektor a győri Széchenyi-egyetem élén — 2021. Праверана 19 ліпеня 2021.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Іштвана Сечэні
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.