Універсітэт ІТМО (ІТМО) | |
---|---|
руск.: Национальный исследовательский университет ИТМО | |
Арыгінальная назва | руск.: Национальный исследовательский университет ИТМО |
Заснаваны | 1900 |
Студэнты | 11 100[1] |
Размяшчэнне | Санкт-Пецярбург |
Узнагароды |
|
Сайт | www.itmo.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянальны даследчы ўніверсітэт ІТМО (руск.: Национальный исследовательский университет ИТМО) — вышэйшая навучальная ўстанова Санкт-Пецярбурга. Уваходзіць у групу нацыянальных даследчых універсітэтаў Расіі.
Гісторыя
У 1900 годзе ў рамесным вучылішчы цэсарэвіча Мікалая адкрыліся механіка-аптычнае і гадзіннае аддзяленні. Менавіта дадзеныя аддзяленні лічацца папярэднікамі ўніверсітэта ІТМО. У 1920 годзе аддзяленні вучылішча былі ператвораныя ў тэхнікум дакладнай механікі і оптыкі. У 1930 годзе тэхнікум быў ператвораны ў Навучальны камбінат дакладнай механікі і оптыкі, а праз тры гады ад яго аддзяліўся Ленінградскі інстытут дакладнай механікі і оптыкі — ЛІТМО.
У пасляваенныя гады інстытут актыўна развіваўся, так, напрыклад, у 1958 годзе была створана першая савецкая ЭВМ для інжынерных разлікаў — «ЛІТМО-1».
У 1992 годзе ЛІТМО быў перайменаваны ў Санкт-Пецярбургскі інстытут дакладнай механікі і оптыкі, а ў 1994 годзе інстытут атрымаў статус універсітэта. З 2003 года навучальная ўстанова мае назву «Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі». У 2009 годзе ўніверсітэту быў прысвоены статус нацыянальнага даследчага[2].
Вядомыя выпускнікі
- Аскар Акаеў — першы прэзідэнт Кыргызстана.
- Генадзь Караткевіч — беларускі спартыўны праграміст, пераможца некалькі буйных міжнародных спаборніцтваў.