Універсітэт «ESIC» | |
---|---|
ісп.: ESIC Universidad | |
Арыгінальная назва | ісп.: ESIC Universidad |
Заснаваны | 1965 |
Размяшчэнне | Пасуэла-дэ-Аларкон |
Сайт | esic.edu |
Універсітэт «ESIC» (ісп.: ESIC Universidad) — іспанская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Пасуэла-дэ-Аларкон каля Мадрыда.
Гісторыя
Установа заснавана як Вышэйшая школа камерцыйных інжынераў (ісп.: Escuela Superior de Ingenieros Comerciales, ESIC) у 1965 годзе святарамі каталіцкага ордэна Найсвяцейшага Сэрца Ісуса. Пазней установа змяніла назву на Школа бізнесу і маркетынгу «ESIC» (англ.: ESIC Business and Marketing School). Тады гэта быў цэнтр пры некалькіх універсітэтах.
У 2019 годзе Мадрыдскі рэгіянальны парламент ухваліў законапраект, які дазваляў стварыць універсітэт, каб навучальная ўстанова магла выкладаць і выдаваць свае ўласныя ступені і кваліфікацыі, не прывязваючыся да іншага ўніверсітэта. Рашэннем рэгіянальнага парламента, які ўхваліў прапанову большасцю галасоў, завяршыўся працэс, ініцыяваны ўстановай у ліпені 2014 года, калі яна запытала дазвол ва ўрада сталічнага рэгіёна на стварэнне ўніверсітэта.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы