Універсітэт у Польшчы (польск.: Uniwersytet w Polsce) — вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая дзейнічае на аснове закона Рэспублікі Польшча ад 20 ліпеня 2018 года аб вышэйшай адукацыі і навуцы. Гэты закон ппрымяняецца як да дзяржаўных, так і да прыватных вышэйшых навучальных устаноў, а таксама да Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта Яна Паўла ІІ і Універсітэта кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве, і не прымяняецца да семінарый і іншых рэлігійных навучальных устаноў. Пры гэтым Папскі ўніверсітэт Яна Паўла II у Кракаве мае спецыяльны статус, вызначаны Канкардатам са Святым Прастолам.
Некаторыя польскія вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія адпавядаюць нарматыўным патрабаванням, прадугледжаным для ўніверсітэтаў, адззначаюць гэта ў сваіх статутах, але традыцыйна не выкарыстоўваюць слова "універсітэт" у сваёй афіцыйнай назве на польскай мове. Хаця на іншых мовах (напрыклад, англійскай) слова "універсітэт" у назве можа і прысутнічаць для ўдакладнення статуса вышэйшай навучальнай установы.
Акрамя ўласна ўніверсітэтаў у Польшчы таксама функцыянуюць шматлікія дзяржаўныя і прыватныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія, аднак, не маюць гэтага статусу і, адпаведна, поўных акадэмічных правоў універсітэта: акадэміі, галоўныя і вышэйшыя школы і інш. Іх не варта блытаць з уласна ўніверсітэтамі ў разуменні польскага заканадаўства, нават нягледзячы на іх высокі аўтарытэт, навуковыя дасягненні, значную колькасць студэнтаў і супрацоўнікаў, салідны ўзрост і інш.
Гісторыя
![](../I/Za%C5%82o%C5%BCenie_Szko%C5%82y_G%C5%82%C3%B3wnej_przeniesieniem_do_Krakowa_ugruntowane_(Matejko_UJ).jpg.webp)
Хоць пачатак універсітэцкай адукацыі ў Польшчы прыпадае на XIV стагоддзе, ужо з XIII стагоддзяў усё больш палякаў прымалі замежныя вучэльні. У перыяд панавання Уладзіслава І Лакетка на дзяржаўнай службе знаходзіліся 41 чалавек з вышэйшай адукацыяй. На службе ў караля Казіміра III Вялікага было 56 чалавек з універсітэцкай адукацыяй, а Людовік Венгерскі меў такіх 12 чалавек. Усяго ў XIV стагоддзі польскай дзяржаве служылі 84 паіменна вядомыя чалавека, якія мелі вышэйшую адукацыю.
Намаганні па стварэнні ў Польшчы ўніверсітэта распачаў кароль Казімір III Вялікі, які звярнуўся з гэтай нагоды да папы Урбана V. У красавіку 1363 года пантыфік станоўча адказаў на каралеўскую просьбу. 12 мая 1364 года каралеўская канцылярыя выдала ўстаноўчы дакумент для універсітэта. У той жа дзень адпаведны дакумент таксама выдалі гарадскія ўлады Кракава. 1 верасня 1364 года Урбан V заснаваў Кракаўскі універсітэт і надаў яму тыя ж прывілеі і паўнамоцтвы, якімі валодалі іншыя еўрапейскія універсітэцкія супольнасці. Хоць дакладна невядома, калі ўніверсітэт пачаў функцыянаваць, мяркуецца, што гэта адбылося яшчэ пры жыцці заснавальніка, гэта значыць да 1370 года. Першыя заняткі, верагодна, праводзіліся ў дамах прафесараў, якія жылі на Вавельскім узгорку. Пасля смерці Казіміра III Вялікага універсітэт перастаў працаваць. Функцыянаванне аднавілася ў 1390 годзе дзякуючы намаганням караля Уладзіслава II Ягайла. З-за ролі, якую кароль і каралева Ядвіга адыгралі ў аднаўленні універсітэта, у XIX стагоддзі універсітэту была дадзена назва Ягелонскага.
У 1661 годзе кароль Ян II Казімір заснаваў у Львове езуіцкую акадэмію на базе калегіума. У 1758 годзе кароль Аўгуст ІІІ ператварыў вучэльню на Львоўскую акадэмію. У 1784 годзе аўстрыйскі імператар Іосіф II Габсбург заснаваў у Львове свецкі універсітэт (Юзэфінскі універсітэт), які ў пачатку XIX стагоддзя быў ператвораны ў ліцэй. У 1817 годзе імператар Франц ІІ зноў заснаваў у Львове ўніверсітэт (Францысканскі універсітэт), у якім выкладалі на нямецкай мове. Пасля 1871 года, калі імператар Франц Іосіф І адмяніў моўныя абмежаванні, усё больш лекцый праводзілася на польскай мове. У XIX стагоддзі ў валаданнях Расійскай імперыі існаваў Каралеўскі Варшаўскі ўніверсітэт (з 1816 года да Лістападаўскага паўстання). У 1870-1915 гадах функцыянаваў Імператарскі Варшаўскі універсітэт з выкладаннем на рускай мове. Палякі складалі ад 60 % да 70 % яго слухачоў. Пасля арганізаванага ў 1905 годзе байкоту рускіх ВНУ большасць з іх з'ехала ў іншыя ўніверсітэты.
У міжваенны перыяд у Польшчы функцыянавала пяць дзяржаўных універсітэтаў: Ягелонскі універсітэт, Універсітэт Стэфана Баторыя ў Вільні, Універсітэт Яна Казіміра ў Львове, Варшаўскі ўніверсітэт (створаны ў 1915 годзе, з 1930-х гадоў - Універсітэт імя Юзэфа Пілсудскага) і Пазнанскі ўніверсітэт (заснаваны ў 1919 годзе). З 1918 года дзейнічала таксама недзржаўная каталіцкая вучэльня - Люблінскі ўніверсітэт, які у 1928 годзе стаў называцца каталіцкім. Дзейнасць вышэйшых навучальных устаноў рэгулявалася законам ад 13 ліпеня 1920 года аб акадэмічных школах, які гарантавалі ім вялікую аўтаномію. У міжваенны перыяд найбольш папулярнымі напрамкамі навучання былі філасофія, правазнаўства і палітычныя навукі. Падчас Другой сусветнай вайны дзейнасць польскіх універсітэтаў была прыпыненая. У Варшаве ў 1940 годзе быў створаны тайны Універсітэт заходніх зямель, штат якога складалі навукоўцы закрытага Познаньскага ўніверсітэта. З восені 1943 года ён меў філіялы ў Чэнстахове і Кельцах. Пасля заканчэння вайны ў 1945/1946 навучальным годзе найбуйнейшым польскім універсітэтам па колькасці студэнтаў стаў Ягелонскі універсітэт, які навучаў 8288 чалавек. Самым маленькім універсітэтам у гэтым сэнсе быў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт, у якім навучалася 1159 студэнтаў. У пасляваенны час у Польскай Народнай Рэспубліцы было створана яшчэ 7 новых універсітэтаў.
Сучаснасць
У Польшчы сёння дзейнічаюць больш 40 універсітэтаў, сярод якіх:
- 18 так званых класічных універсітэтаў, падначаленых міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі;
- 2 універсітэты, якія класіфікуюцца як мастацкія ўніверсітэты, падначаленыя міністэрству культуры і нацыянальнай спадчыны;
- 4 універсітэты, якія класіфікуюцца як эканамічныя ўніверсітэты, падначаленыя міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі;
- 9 медыцынскіх універсітэтаў, падначаленых міністэрству аховы здароўя;
- 3 універсітэты, якія класіфікуюцца як педагагічныя ўніверсітэты, падначаленыя міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі;
- 5 універсітэтаў, якія класіфікуюцца як сельскагаспадарчыя ўніверсітэты, падначаленыя міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі і інш.
Функцыянуе таксама два недзяржаўныя універсітэты: Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт Яна Паўла II і SWPS Сацыяльна-гуманітарны ўніверсітэт у Варшаве. Папскі ўніверсітэт Яна Паўла II у Кракаве мае спецыяльны статус.
Класічныя дзяржаўныя ўніверсітэты
№ | Назва | Размяшчэнне | Колькасць студэнтаў, чал. | Год набыцця статуса ўніверсітэта | Выгляд |
---|---|---|---|---|---|
1 | Ягелонскі ўніверсітэт | Кракаў | 42 400 | 1364 | ![]() |
2 | Варшаўскі ўніверсітэт | Варшава | 45 000 | 1915 | ![]() |
3 | Універсітэт імя Адама Міцкевіча | Познань | 39 000 | 1919 | ![]() |
4 | Універсітэт Марыі Складоўскай-Кюры | Люблін | 22 000 | 1944 | ![]() |
5 | Лодзінскі ўніверсітэт | Лодзь | 35 000 | 1945 | ![]() |
6 | Універсітэт Мікалая Каперніка | Торунь | 27 000 | 1945 | ![]() |
7 | Уроцлаўскі ўніверсітэт | Уроцлаў | 26 000 | 1945 | ![]() |
8 | Сілезскі ўніверсітэт | Катавіцы | 26 000 | 1968 | ![]() |
9 | Гданьскі ўніверсітэт | Гданьск | 27 000 | 1970 | ![]() |
10 | Шчэцінскі ўніверсітэт | Шчэцін | 17 000 | 1984 | ![]() |
11 | Апольскі ўніверсітэт | Аполе | 11 000 | 1994 | ![]() |
12 | Беластоцкі ўніверсітэт | Беласток | 13 000 | 1997 | ![]() |
13 | Вармінска-Мазурскі ўніверсітэт | Ольштын | 26 000 | 1999 | ![]() |
14 | Універсітэт кардынала Стэфана Вышынскага | Варшава | 16 000 | 1999 | ![]() |
15 | Жэшоўскі ўніверсітэт | Жэшаў | 18 000 | 2001 | ![]() |
16 | Зялёнагурскі ўніверсітэт | Зялёна Гура | 13 000 | 2001 | ![]() |
17 | Універсітэт Казіміра Вялікага | Быдгашч | 10 000 | 2005 | ![]() |
18 | Універсітэт Яна Каханоўскага | Кельцы | 13 000 | 2011 | ![]() |
Класічныя недзяржаўныя ўніверсітэты
№ | Назва | Размяшчэнне | Колькасць студэнтаў, чал. | Год набыцця статуса ўніверсітэта | Выгляд |
---|---|---|---|---|---|
1 | Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт Яна Паўла II | Люблін | 13 000 | 1918 | ![]() |
2 | SWPS Сацыяльна-гуманітарны ўніверсітэт | Варшава | 17 000 | 2015 | ![]() |
Мастацкія ўніверсітэты
№ | Назва | Размяшчэнне | Колькасць студэнтаў, чал. | Год набыцця статуса ўніверсітэта | Выгляд |
---|---|---|---|---|---|
1 | Музычны ўніверсітэт імя Фрыдэрыка Шапена | Варшава | 1 000 | 2008 | ![]() |
2 | Познаньскі ўніверсітэт мастацтваў | Познань | 1 500 | 2010 | ![]() |
Педагагічныя ўніверсітэты
№ | Назва | Размяшчэнне | Колькасць студэнтаў, чал. | Год набыцця статуса ўніверсітэта | Выгляд |
---|---|---|---|---|---|
1 | Педагагічны ўніверсітэт імя Адукацыйнай камісіі | Кракаў | 15 000 | 2008 | ![]() |
2 | Прыродазнаўча-гуманітарны ўніверсітэт | Седльцы | 7 000 | 2010 | ![]() |
3 | Гуманітарна-прыродазнаўчы ўніверсітэт імя Яна Длугаша | Чэнстахова | 6 000 | 2018 | ![]() |
Медыцынскія ўніверсітэты
№ | Назва | Размяшчэнне | Колькасць студэнтаў, чал. | Год набыцця статуса ўніверсітэта | Выгляд |
---|---|---|---|---|---|
1 | Лодзінскі медыцынскі ўніверсітэт | Лодзь | 8 000 | 2002 | ![]() |
2 | Медыцынскі ўніверсітэт імя Караля Марцінкоўскага | Познань | 7 000 | 2007 | ![]() |
3 | Сілезскі медыцынскі ўніверсітэт | Катавіцы | 9 000 | 2007 | ![]() |
4 | Варшаўскі медыцынскі ўніверсітэт | Варшава | 9 000 | 2008 | ![]() |
5 | Люблінскі медыцынскі ўніверсітэт | Люблін | 7 000 | 2008 | ![]() |
6 | Беластоцкі медыцынскі ўніверсітэт | Беласток | 4 000 | 2008 | ![]() |
7 | Гданьскі медыцынскі ўніверсітэт | Гданьск | 5 000 | 2009 | ![]() |
8 | Паморскі медыцынскі ўніверсітэт | Шчэцін | 4 000 | 2010 | ![]() |
9 | Медыцынскі ўніверсітэт імя Сілезскіх Пястаў | Уроцлаў | 6 000 | 2012 | ![]() |
Эканамічныя ўніверсітэты
№ | Назва | Размяшчэнне | Колькасць студэнтаў, чал. | Год набыцця статуса ўніверсітэта | Выгляд |
---|---|---|---|---|---|
1 | Кракаўскі эканамічны ўніверсітэт | Кракаў | 21 000 | 2007 | ![]() |
2 | Уроцлаўскі эканамічны ўніверсітэт | Уроцлаў | 13 000 | 2008 | ![]() |
3 | Познаньскі эканамічны ўніверсітэт | Познань | 10 000 | 2008 | ![]() |
4 | Катавіцкі эканамічны ўніверсітэт | Катавіцы | 11 000 | 2010 | ![]() |
Сельскагаспадарчыя ўніверсітэты
№ | Назва | Размяшчэнне | Колькасць студэнтаў, чал. | Год набыцця статуса ўніверсітэта | Выгляд |
---|---|---|---|---|---|
1 | Уроцлаўскі прыродазнаўчы ўніверсітэт | Уроцлаў | 11 000 | 2006 | ![]() |
2 | Тэхналагічна-прыродазнаўчы ўніверсітэт імя Яна і Анджэя Снядэцкіх | Быдгашч | 9 000 | 2006 | ![]() |
3 | Познаньскі прыродазнаўчы ўніверсітэт | Познань | 11 000 | 2008 | ![]() |
4 | Сельскагаспадарчы ўніверсітэт імя Гуга Калантая | Кракаў | 11 000 | 2008 | ![]() |
5 | Люблінскі прыродазнаўчы ўніверсітэт | Люблін | 9 000 | 2008 | ![]() |
Тэхнічныя ўніверсітэты
Універсітэты са спецыяльным статусам
№ | Назва | Размяшчэнне | Колькасць студэнтаў, чал. | Год набыцця статуса ўніверсітэта | Выгляд |
---|---|---|---|---|---|
1 | Папскі ўніверсітэт Яна Паўла II | Кракаў | 3 000 | 2009 | ![]() |
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэты Польшчы