Універсітэт (ням.: Universität, якое, у сваю чаргу, паходзіць ад лац.: Universitas — сукупнасць, супольнасць) — вышэйшая навучальная ўстанова, дзе рыхтуюцца спецыялісты па фундаментальных і многіх прыкладных навуках.

Як правіла, ажыццяўляе і навукова-даследчую працу. Многія сучасныя ўніверсітэты дзейнічаюць як вучэбна-навукова-практычныя комплексы. Універсітэты аб’ядноўваюць у сваім складзе некалькі факультэтаў, на якіх прадстаўлена сукупнасць розных дысцыплін, якія складаюць асновы навуковых ведаў.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.