
Рэспублікі Беларусь
Унутраныя войскі — у свой час у СССР і ў наш час у большасці краін СНД вайсковае фарміраванне, пабудаванае паводле тыпу арміі, асноўнымі задачамі якога з'яўляецца забеспячэнне грамадскай бяспекі, канстытуцыйнага ладу, правоў і свабод грамадзян.
Унутраныя войскі не ўваходзяць у склад УС Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны, і некаторых іншых краін. Яны, у адрозненне ад УС адносяцца да «іншых войскаў і вайсковых фарміраванняў»[1].
У Рэспубліцы Беларусь, у адпаведнасці з законам ад 3 чэрвеня 1993 г. № 2341-XІІ «Аб ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь»:
Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (далей — унутраныя войскі) — дзяржаўная ваенная арганізацыя, прызначаная для абароны жыцця, здароўя, правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы, канстытуцыйнага ладу, бяспекі і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў.
Структура ўнутраных войскаў постсавецкіх дзяржаў
Унутраныя войскі МУС Беларусі
- Галоўнае кіраванне камандуючага ўнутранымі войскамі
- Брыгада спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС РБ (г. Мінск).
- 3 міліцэйскія брыгады ўнутраных войскаў УВ МУС РБ.
- 2 брыгады аховы аб'ектаў.
- 7 батальёнаў унутраных войскаў МУС УВ РБ.
- САХР УВ МУС РБ
Штат — 12 тысяч чалавек.
Гл. таксама
- Унутраная варта
- Нацыянальная гвардыя
- Жандармерыя
Зноскі
Спасылкі
- Унутраныя войскі МУС Беларусі Архівавана 18 жніўня 2007.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.