Унтэрштурмфюрар (ням.: Untersturmführer) — званне ў СС, адпавядала званню лейтэнанта ў вермахце.
Званне ўзнікла ў шэрагах СС у ліпені 1934 года і мела на мэце змяніць назву Штурмфюрар у CA, якое існавала з часу ўтварэння CA (ням.: Sturmabteilung) у 1921 годзе. Званне прысвойвалася кіраўніку падраздзялення «СС Трупэ» (ням.: SS Truppen).
Трупэ ахопліваў гарадскі раён, сельскую акругу, па колькасці быў каля армейскага ўзвода — ад 18 да 45 чалавек, ён складаўся з трох аддзяленняў — Шараў (ням.: SS-Schar), узначальваўся трупфюрарам (ням.: SS-Truppführer) або унтэрштурмфюрарам (ням.: SS-Untersturmführer), у залежнасці ад колькасці.
У войсках СС унтэрштурмфюрар, як правіла, займаў пасаду камандзіра ўзвода.
- Знакі адрознення унтэрштурмфюрара Вафен-СС
- Нарукаўная нашыўка на маскіровачны касцюм
Гл. таксама
- Корпусныя колеры (Войскі СС)
- Званні і знакі адрознення войскаў СС
Малодшае званне Гаўптшарфюрар (Агульныя СС) Штурмшарфюрар (Войскі СС) |
Званні СС Унтэрштурмфюрар |
Старэйшае званне Оберштурмфюрар |
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.