Умберта Бачоні | |
---|---|
італ.: Umberto Boccioni | |
Дата нараджэння | 19 кастрычніка 1882[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 жніўня 1916[1][2][…] (33 гады) ці 16 жніўня 1916[4] (33 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, рысавальнік, фатограф, мастацкі крытык, архітэктурны чарцёжнік, графік, мастак-гравёр |
Жанр | фігуратывізм[d], партрэт[3], Ведута[3] і пейзаж[3] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | футурызм[5] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Умберта Бачоні (італ.: Umberto Boccioni; 19 кастрычніка 1882, Рэджа-дзі-Калабрыя — 17 жніўня 1916, Верона) — італьянскі мастак, скульптар і тэарэтык футурызму.
Біяграфія
Бацька — Рафаэле Бачоні, маці — Чэчылія Фарлані.
У 1897 годзе Бачоні наведваў тэхнічны ліцэй, пасля атрымання дыплома супрацоўнічаў з мясцовымі газетамі. У 1901 годзе пераехаў у Рым, навучаўся жывапісу ў Scuola Libera del Nudo (вольная школа аголенай натуры) пры Акадэміі вытанчаных мастацтваў у Рыме. Адначасова разам з Джына Севярыні вывучаў тэхніку пуантылізма ў Джакама Бала (1898—1902). Наведаў Парыж (1902), Берлін і Пецярбург (1903—1904). У 1906 годзе вывучаў імпрэсіянізм і постімпрэсіянізм ў Парыжы. У канцы 1906 — пачатку 1907 наведваў курсы малявання ў Акадэміі прыгожых мастацтваў (Венецыя). У 1907 годзе пасяліўся ў Мілане, дзе пазнаёміўся з прадстаўнікамі футурызму. Асаблівы ўплыў на Бачоні аказаў Філіпа Марынеці — заснавальнік і тэарэтык футурызму ў еўрапейскай літаратуры, аўтара «Маніфеста футурызму» (1909). Бачоні адаптаваў ідэі Філіпа Марынэці да візуальнага мастацтва, выпусціўшы ў 1910 годзе «Тэхнічны маніфест футурыстычнага жывапісу».
Бачоні шмат падарожнічаў і меў магчымасць наведаць шмат музеяў, амаль уступаючы ў сімбіёз з некаторымі мастакамі, за якімі ён назіраў, асабліва з іншых перыядаў, такімі як Мікеланджэла, але таксама з Франчэска Філіпіні, які натхніў яго на даследаванні ландшафту Ламбардыі і працы на сяле, паводле канцэпцый філіпінізму.
Бачоні стаў адным з галоўных тэарэтыкаў руху. Ён таксама вырашыў заняцца скульптурай у 1912 годзе пасля наведвання парыжскіх студый Жоржа Брака, Аляксандра Архіпенка, Канстанціна Брынкушы, Раймона Дзюшан-Віёна і, верагодна, Медарда Роса. У тым жа годзе ён разам з іншымі футурыстамі выставіў свае працы ў галерэі Бернхафма-малодшага, у 1913 годзе была арганізавана выстава скульптур. Працы, створаныя пад уплывам убачанага ў Парыжы, у сваю чаргу аказалі ўплыў на творчасць скульптараў-кубістаў, асабліва Раймона Дзюшана-Віёна.
Пасля пачатку Першай сусветнай вайны Бачоні быў прызваны ў войска, у артылерыйскі полк каля Вероны. 16 жніўня 1916 года ён выпадкова ўпаў з каня падчас трэніровачных практыкаванняў кавалерыі і, атрымаўшы смяротную траўму, памёр на наступны дзень.
Скульптура У. Бачоні «Унікальныя формы бесперапыннасці ў прасторы» (1913) намаляваная на італьянскай манеце наміналам у 20 цэнтаў.
Жывапіс
- Chiostro (1904) — Манастыр
- Automobile rossa (1904—1905) — Чырвоны аўтамабіль
- Testa luce ambiente
- La signora Virginia (1905)
- Ritratto del dottor Gopcevich (1906) — Партрэт доктара Гапчэвіча
- Ritratto del Dottor Tian (1907) — Партрэт доктара Тыяна
- La madre con l’uncinetto (1907) — Маці з вязальным гаплікам
- Ritratto dell’avvocato C. M. (1907) — Партрэт адваката Ч. М.
- Veneriamo la madre (trittico) (1907—1908)
- Autoritratto (1908) — Аўтапартрэт
- Casolare (1908) — Сельскі дом
- La signora Massimino (1908) — Сіньёра Масіміна
- Filari di alberi (1908)
- Ritratto di Innocenzo Massimino (1908)
- Il sogno (1908—1909) — Сон
- Tre donne (1909—1910) — Тры жанчыны
- Campagna Lombarda (1910) — Ламбардская правінцыя
- Officine a Porta Romana (1910)
- Rissa in galleria (1910)
- Il lutto (1910) — Жалоба
- La citta che sale (1910) — Горад устае
- La risata (1911) — Рогат
- Idolo Moderno (1911)
- Studio di donna fra le case (1911)
- La strada entra nella casa (1911)
- Visioni simultanee (1911) — Сімультанны зрок
- Stati d’animo serie I. Gli addii (1911)
- Stati d’animo serie I. Quelli che restano (1911)
- Stati d’animo serie I. Quelli che vanno (1911)
- Stati d’animo. Quelli che vanno (Studio) (1911)
- Stati d’animo serie II. Gli addii (1911)
- Stati d’animo serie II. Quelli che restano (1911)
- Stati d’animo serie II. Quelli che vanno (1911)
- Materia (1912, con riprese 1913)
- Costruzione orizzontale (1912)
- Antigrazioso (1912)
- Dimensioni astratte (ritratto della madre) (1912)
- Elasticita (1912)
- Donna al caffe (Compenetrazione di luci e piani) (1912)
- Dinamismo di un ciclista (1913)
- Dinamismo di un footballer (1913)
- Corpo umano (dinamismo) (1913)
- Dinamismo di un corpo umano (1913)
- Costruzione spiralica (1913)
- Dinamismo plastico+cavallo+caseggiato (1913)
- Cavallo+cavaliere+caseggiato (1913—1914)
- Natura morta. Cocomero (1913—1914)
- Composizione di una testa di uomo (dinamismo di una testa di uomo) (1914)
- Il bevitore (1914)
- Sotto la pergola a Napoli (1914)
- Dinamismo di una testa di donna (scomposizione — composizione dinamica di una testa — scomposizione di una testa di donna) (1914 circa)
- Carica di lancieri (1915)
- Natura morta di terraglie, posate e frutti (natura morta con brocca e scodelle) (1915—1916)
- Testa di donna (ritratto della signora Busoni; studio n.2) (1916)
- Paesaggio (1916)
- Ritratto del maestro Ferruccio Busoni (1916)
Зноскі
- 1 2 Umberto Boccioni
- 1 2 Umberto Boccioni // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2018. — ISBN 978-0-19-977378-7 — doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00021357
- 1 2 3 4 5 RKDartists
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 жніўня 2019.
- ↑ Encyclopædia Britannica
Літаратура
- Thomas Krens (прадмова): Rendezvous. Masterpieces from the Centre Georges Pompidou and the Guggenheim Museums. Guggenheim Museum Publications, New York 1998, ISBN 0-89207-213-X
- Buch zur Ausstellung 16. Russische Avantgarde 1910—1930 Sammlung Ludwig, Köln, in der Kunsthalle Köln, 16. April-11. Mai 1986 (bearbeitet und mit einer Einführung von Evelyn Weiss)
- «Boccioni, Umberto.» Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite (2007).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Умберта Бачоні