Ульянка
Характарыстыка
Даўжыня 20 км
Басейн 70 км²
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне за 1,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Мікалаеўка
  Каардынаты 54°06′51,60″ пн. ш. 30°13′14,50″ у. д.
Вусце Дняпро
  Месцазнаходжанне ускраіне вёскі Данькавічы
  Каардынаты 54°10′16,70″ пн. ш. 30°20′25,40″ у. д.
Ухіл ракі 2,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Шклоўскі раён
physical
Ульянка (рака)
Ульянка (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Улья́нка — рака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дняпро.

Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 70 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,8 м/км. Пачынаецца за 1,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Мікалаеўка, вусце на ўсходняй ускраіне вёскі Данькавічы. Цячэ па паўднёва-ўсходніх схілах Аршанскага ўзвышша. Рэчышча ад вытоку на працягу 1,2 км каналізаванае. У верхнім і сярэднім цячэнні ў межань месцамі перасыхае.

Каля ракі населеныя пункты Савеленкі, Ганцавічы, Папоўцы, Гарадзянка, Вялікая Камароўка, Літоўск, Загор'е, Данькавічы.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 229. — 576 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — С. 163. — 583 с. 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Могилёвская область. Шкловский район: карта / Ред. В. А. Змачинская. Мн.: РУП «Белкартография», 2006. 3 000 экз.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.