Ультраправыя, крайне правыя, радыкальныя правыя — тэрміны, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння якаснай ці колькаснай пазіцыі групы ці асобы, якія размешчаны ў правам спектры палітычнага поля. Крайне правыя палітыкі звычайна падтрымліваюцца прынцып супрэмасізму — пераканання, што перавага адных індывідаў і груп і непаўнавартаснасць іншых з'яўляюцца натуральнай і аб'ектыўнай рэальнасцю, што вядзе да поўнай адмовы ад канцэпцыі сацыяльнай роўнасці як нормы. Крайне правыя палітыкі часта падтрымліваюць прынцып сегрэгацыі: падзелу груп людзей, якія лічацца «вышэйшымі», і груп, якія лічацца «ніжэйшымі». Таксама, для падобнага роду людзей часта характэрны антыіміграцыйныя і антыінтэграцыйныя пазіцыі, у адносінах да груп, якія лічацца ніжэйшымі і непажаданымі.[1] У найбольш радыкальных рухах можа праводзіцца палітыка прыгнёту і генацыду груп людзей на падставе іх меркаванай непаўнавартаснасці[2]. Ультраправая ідэалогія звычайна складаецца з аўтарытарызму, нацыяналізму, расізму і ксенафобіі[3].

Вельмі правыя звычайна асацыюецца з асобай ці групамі асоб, якія маюць вельмі нацыяналістычныя, ксенафобскія, расісцкія, рэлігійныя фундаменталісцкія, ці рэакцыйныя погляды[4]. Як правіла, тэрмін ужываецца ў дачыненні да неафашыстаў і неанацыстаў і ісламістаў[5][6][7][8][9][10][11].

Зноскі

  1. Craig Parsons, Timothy M. Smeeding. Immigration and the transformation of Europe. Cambridge University Press, 2006. Pp. 18.
  2. Hilliard, Robert L. and Michael C. Keith, Waves of Rancor: Tuning in the Radical Right (Armonk, New York: M.E. Sharpe, Inc., 1999). p. 38.
  3. Hilliard, Robert L. and Michael C. Keith, Waves of Rancor: Tuning in the Radical Right (Armonk,New York: M.E. Sharpe Inc., 1999
  4. Rodney P. Carlisle (general editor). The Encyclopedia of Politics: The Left and the Right, Volume 2: The Right. Thousand Oaks, California, USA; London, England, UK; New Delhi, India: Sage Publications, 2005. Pp. 693
  5. Rodney P. Carlisle (general editor). The Encyclopedia of Politics: The Left and the Right, Volume 2: The Right. Thousand Oaks, California, USA; London, England, UK; New Delhi, India: Sage Publications, 2005. Pp. 694.
  6. The Routledge companion to fascism … — Google Books
  7. The Christian right: the far right … — Google Books
  8. Right-wing extremism in the twenty … — Google Books
  9. Western democracies and the new … — Google Books
  10. Roger Griffin (11 Aug 2005). Fascism, Totalitarianism and Political Religion (Totalitarian Movements and Political Religions). ISBN 978-0415375504. {{cite book}}: Невядомы параметр |Publisher= ігнараваны (прапануецца |publisher=) (даведка)
  11. Ісламісты спалілі старажытны хрысціянскі храм у Егіпце

Літаратура

  • Arzheimer, Kai and Elisabeth Carter (2006). «Political Opportunity Structures and Right-Wing Extremist Party Success» European Journal of Political Research (45):419-443
  • Betz, Hans-Georg and Stefan Immerfall, eds. 1998. The New Politics of the Right: Neo-Populist Parties and Movements in Established Democracies. New York: St. Martin’s Press.
  • Betz, Hans-Georg (1994). Radical Right-wing Populism in Western Europe. New York: St. Martins Press.
  • Durham, Martin (2000). The Christian Right, the Far Right and the Boundaries of American Conservatism. Manchester, England: Manchester University Press.
  • Durham, Martin (2002). «From Imperium to Internet: the National Alliance and the American Extreme Right» Patterns of Prejudice 36(3), (July): 50-61.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.