Уласціміравічы сербск.: Властимировићи | |||
---|---|---|---|
Краіна | Сербскае княства | ||
Тытулы | князь | ||
Заснавальнік | Вышаслаў | ||
Апошні кіраўнік | Часлаў | ||
Год заснавання | 700-я | ||
Спыненне роду | 960-я | ||
Нацыянальнасць | сербы |
Уласцімі́равічы (сербск.: Властимировићи, Vlastimirovići) — першая сербская княжацкая дынастыя.
Паводле легенды заснавальнікам дынастыі быў невядомы кіраўнік, пад правадырствам якога сербы ў VII стагоддзі пакінулі сваю прарадзіму — Белую Сербію — і прыйшлі на Балканы. Першым вядомым прадстаўніком гэтага роду з'яўляецца Уласцімір, які жыў у IX стагоддзі князь. Манавіта па яго імі і завецца дынастыя.
Кіраўнікі
- Вішаслаў — жыў каля 780; першы сербскі кіраўнік, імя якога згадваецца ў крыніцах (таму Уласціміравічаў часам таксама называюць Вышаславічамі).
- Радаслаў Вішаславіч і яго сын Просігай — кіравалі на мяжы VIII—IX стагоддзяў.
- Уласцімір — за час свайго кіравання (825—860) здолеў аб'яднаць пад сваёй уладай мноства сербскіх земляў і стаў фактычным заснавальнікам Сербскай дзяржавы.
- Муцімір (860—890) — разам з братамі разграміў армію балгарскага хана Барыса; пры Муціміру была завершана хрысціянізацыя Сербіі.
- Прыбыслаў (Перваслаў) — кіраваў каля года, пасля чаго ўладу захапіў яго стрыечны брат князь Петар.
- Петар Гойнікавіч (892—917) — імкнуўся да аб'яднання сербскіх земляў пад сваёй уладай, аднак пацярпеў паражэнне ў барацьбе з балгарскім царом Сімяонам I, пасля чаго Сербія патрапіла пад уладу Балгарыі.
- Паўле Бранавіч (917—921) — зрынуты сваім стрыечным братам Захарыем, які карыстаўся падтрымкай Візантыі.
- Захарый Перваслаўлевіч (921—924) — быў разбіты балгарамі, пасля чаго сербскія зямлі былі далучаны да Балгарскага царства.
- Часлаў Кланіміравіч (927 — каля 950) — здолеў вярнуць Сербіі незалежнасць; аб'яднаў пад сваёй уладай большую частку сербскіх земляў — Рашку, Босну, Дуклю, Травунію, Захлум'е, Нерэту — і прыняў тытул вялікі жупан. Аднак, са смерцю Чэслава дынастыя Уласціміравічаў згасла, а Сербія была анексавана Візантыяй.
Радавод
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уласціміравічы
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.