Уладзіслаў Сікорскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Władysław Sikorski | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Феліцыян Славай-Складкоўскі | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Мікалайчык | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эдвард Рыдз-Сміглы | ||||||
Пераемнік | Казімеж Саснкоўскі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юліян Новак | ||||||
Пераемнік | Вінцэнты Вітас | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 мая 1881[1] |
||||||
Смерць |
4 ліпеня 1943[3][1][…] (62 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Алена Сікорская[d] | ||||||
Дзеці | Сафія Леснёўская[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, ваенны | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Званне | генерал і генерал броні[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Уладзі́слаў Сіко́рскі (польск.: Władysław Sikorski; 8(20).5.1881, Тушаў-Нарадовы, каля г. Мелец, Аўстра-Венгрыя, цяпер у Падкарпацкім ваяв., Польшча — 4.7.1943) — польскі грамадска-палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч, генерал.
Біяграфія
Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Жэшаве, вучыўся ў Львоўскім політэхнічным інстытуце. 3 1902 года ўдзельнічаў у польскім нацыянальна-асветніцкім і нацыянальна-вызваленчым руху. У 1-ю сусветную вайну адзін са стваральнікаў польскіх легіёнаў у аўстра-венгерскай арміі. У лютым 1918 разарваў адносіны з Аўстрыяй і Германіяй, за што зняволены ў канцлагер. У красавіку 1918 года вызвалены. У канцы 1918 — 1-й палове 1919 года ўдзельнічаў у баях супраць войск Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі. У 1919—1920 гадах камандаваў дывізіяй на Палессі, браў удзел у авалоданні вузлом Мазыр—Калінкавічы. Пасля няўдачы польскіх войск ва Украіне ўдзельнічаў у баях за Брэст. Летам і восенню 1920 года паслядоўна камандуючы 5-й і 3-й арміямі (на апошняй пасадзе знаходзіўся каля Гродна, меў заданне ў выпадку неабходнасці падтрымаць выступленне генерала Л. Жалігоўскага на Віленшчыне). 3 1921 года начальнік Генеральнага штаба Польшчы, выступаў за знешнепалітычную арыентацыю на Францыю, адзін з распрацоўшчыкаў тэорыі «двух ворагаў Польшчы», г.зн. Германія і Савецкая Расія. У 1922—1923 гадах адначасова прэм’ер-міністр і міністр ваенных спраў, у лютым 1924 — лістападзе 1925 года міністр ваенных спраў. Выступаў за змякчэнне палітыкі прымусовай паланізацыі нацыянальных меншасцей. У 1926 не падтрымаў пераварот Ю. Пілсудскага, у 1928 звольнены з пасады камандуючага ваеннай акругай.
Пасля акупацыі Польшчы германскімі войскамі выехаў у Францыю, дзе 30 верасня 1939 года ўзначаліў эмігранцкі ўрад, адначасова займаў пасады міністра ваенных спраў і галоўнага інспектара ўзброеных сіл (пасля разгрому Францыі ў 1940 урад пераехаў у Лондан). 30 ліпеня 1941 года аднавіў дыпламатычныя адносіны з СССР. У снежні 1941 года наведаў СССР і атрымаў дазвол І. Сгаліна на стварэнне ў СССР польскіх узброеных сіл з польскіх вайскоўцаў інтэрніраваных у 1939 годзе. Разам з тым Сідорскі і яго ўрад лічылі ўключэнне Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ў 1939 годзе ў склад СССР незаконным і выступалі за адраджэнне польскай дзяржавы ў межах да верасня 1939 года. У красавіку 1943 года абвінаваціў савецкія ўлады ў расстрэле польскіх афіцэраў у Катыні, што прывяло да разрыву адносін урада Сідорскага з СССР. Загінуў у паветранай катастрофе каля Гібралтара пасля вяртання з інспекцыйнай паездкі з арміі У. Андэрса на Блізкім Усходзе.
Зноскі
- 1 2 Wladyslaw Sikorski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Carnegie Hall linked open data — 2017. Праверана 2 мая 2022.
- ↑ Сикорский Владислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.