Уладзіслаў Валовіч
Уладзіслаў Валовіч. Т. Вілятц, 1669
Уладзіслаў Валовіч. Т. Вілятц, 1669
Герб «Багорыя»
Герб «Багорыя»
12-ы гетман польны літоўскі
студзень 1667 15 верасня 1668
Папярэднік Міхал Казімір Пац
Пераемнік Міхал Казімір Радзівіл
17-ы ваявода віцебскі
23 сакавіка 1656 15 верасня 1668
Папярэднік Павел Ян Сапега
Пераемнік Ян Антоні Храпавіцкі
пісар польны літоўскі
чэрвень 1639 21 красавіка 1653
Папярэднік Мікалай Крыштаф Сапега
Пераемнік Мацей Міхал Францкевіч-Радзімінскі
гараднічы троцкі[d]
1634 1665
харунжы троцкі[d]
1636 1653
18-ы кашталян смаленскі
21 красавіка 1653 23 сакавіка 1656
Папярэднік Яўстах Кірдзей
Пераемнік Казімір Людвік Еўлашэўскі[d]
войт магілёўскі[d]
з 19 кастрычніка 1654
Папярэднік Ян Самуэль Пац[d]

Нараджэнне 1615
Смерць 15 верасня 1668(1668-09-15)[1][2]
Род Валовічы
Бацька Пётр Валовіч[d][3]
Маці Кацярына з Гарадыскіх[d][3]

Уладзіслаў Пятровіч Валовіч (? — 1668) — дваранін караля Уладзіслава IV, гетман польны літоўскі, ваявода віцебскі, пісар польны літоўскі, пасол соймавы.

З роду Валовічаў. Удзельнічаў у Смаленскай вайне (1632—1634), трапіў у палон, але рускі ваявода М. Б. Шэін адпусціў яго для перадачы каралю просьбы пра заключэнне міру.

У час антыфеадальнай вайны 16481651 на Беларусі замяніў гетмана вялікага літоўскага Яна Кішку, які захварэў, узначаліў адзін са шляхецкіх атрадаў, неаднаразова разбіты казакамі і паўстанцамі ў Мазырскім павеце. Разам з атрадам зачыніўся ў Слуцку. Выйграў некалькі баёў з сялянска-казацкімі атрадамі пад Валожынам, Рэчыцай, Бабруйскам, Чэрыкавам.

У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 узначаліў войска ВКЛ, у 1658 перамог рускае войска каля Глыбокага. У 1659 разбіты войскам князя Хаванскага. Ваяваў таксама супраць шведаў.

Зноскі

  1. Вялікае княства Літоўскае: (энцыклапедыя) / пад рэд. Г. П. ПашкоўМн.: БелЭн, 2005.
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 88, 156.
  3. 1 2 Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — 2014. — С. 104. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.