Уладзімір Ягоравіч Мацюшкоў
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях
16 чэрвеня 2005 26 чэрвеня 2009
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Юрый Плескачэўскі
Пераемнік Ігар Войтаў

Нараджэнне 10 красавіка 1946(1946-04-10) (77 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень Доктар тэхнічных навук
Месца працы
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Уладзі́мір Яго́равіч Мацюшко́ў (нар. 10 красавіка 1946, Віцебск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, доктар тэхнічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар.

Біяграфія

Скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1968 годзе.

З 1968 года ў інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР: стажор-даследчык, старшы інжынер-канструктар, загадчык сектара Спецыяльнага канструктарска-тэхналагічнага бюро з вопытнай вытворчасцю Інстытута фізікі.

З 1975 года начальнік лабараторыі лазерных сістэм Канструктарскага бюро дакладнага электроннага машынабудавання. У 1987 годзе быў прызначаны начальнікам аптычнага аддзела, у 1988 годзе — начальнікам навукова-тэхнічнага комплексу оптыка-механічнага і кантрольна-вымяральнага абсталявання КБДЭМ.

З 1991 года дырэктар навукова-вытворчага прадпрыемства «КБТЭМ-ОМА», з 1992 года — віцэ-прэзідэнт канцэрна «Планар», дырэктар прадпрыемства «КБТЭМ-ОМА».

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2005 года № 279 прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.

26 чэрвеня 2009 года быў вызвалены з пасады Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь[1] і прызначаны галоўным інжэнерам УП «КБТЭМ-ОМА».

Навуковая дзейнасць

За трыццацігадовы перыяд работы ў канцэрне «Планар» пад кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле У. Я. Мацюшкова створана больш за трыццаць відаў лазернага оптыка-механічнага тэхналагічнага абсталявання для вытворчасці вырабаў мікра- і радыёэлектронікі.

У. Я. Мацюшкоў — нацыянальны эксперт Рэспублікі Беларусь па лазерах і лазерным тэхналогіях. Аўтар 25 вынаходак, больш за 120 публікацый, у тым ліку 4-х манаграфій.

Прэміі

  • Дзяржаўная прэмія СССР (1986), за стварэнне тэхналогіі, распрацоўку аўтаматызаванага абсталявання і шырокае ўкараненне лазернай апрацоўкі плёнкавых элементаў у вытворчасці электронных вырабаў;
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у аўтарскім калектыве) — за працу «Стварэнне і асваенне ў вытворчасці комплекса канкурэнтаздольнага прэцызійнага абсталявання для вырабу высокадакладных арыгіналаў тапалогій вырабаў электроннай тэхнікі».

Зноскі

Літаратура

  • Матюшков Владимир Егорович // Русецкий, А. В. Ученые-уроженцы Витебщины — для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. — Витебск, 2007. — С. 88-89.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.