Уладзімір Эдуардавіч Сакалоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 верасня 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2004 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры (1966) |
Навуковае званне | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі |
|
Узнагароды |
|
Уладзімір Эдуардавіч Сакалоўскі (нар. 13 верасня 1930, Менск — 2004, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1979). Кандыдат архітэктуры (1966), дацэнт (1972).
Біяграфія
Нарадзіўся ў Менску. У час нямецкай акупацыі разам з братам Кімам трапіў дзіцячы дом, створаны нацыстамі. Фактычна пакінутыя сам-насам дзіцдомаўцы ўжо ўвосень 1941 г. вымушаны былі рэгулярна займацца пошукам пражытку. Паўсядзённай практыкай сталі паходы дзіцдомаўцаў, якія мелі абутак, на пошук прадуктаў, ужыванне бульбы ў сырым выглядзе, абіркаў бульбы, сапсутых прадуктаў, недаспелых злакаў з палёў, жабраванне[1][2]. Браты звязаліся з партызанамі, падпольшчыкамі, дапамаглі ім у зборы інфармацыі пра ворага, распаўсюджванні ўлётак, пошуках зброі. Пасля братоў вывезлі ў Германію, але яны выжылі, вярнуліся дадому[3].
Скончыў у 1958 годзе БПІ. У 1958—1961 гадах працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект». У 1965—1969 галоўны архітэктар, з 1972 па 1993 дырэктар БелНДІдзіпрасельбуда. 3 1965 адначасова выкладаў на архітэктурным факультэце БПІ (з 1972 дацэнт). З 1992 па 2000 г. — галоўны эксперт Галоўэкспертызы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі[4].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Член КПСС з 1968 года[5].
Творчасць
Кіраўнік і ўдзельнік праектаў забудовы эксперыментальна-паказальных пасёлкаў на Беларусі (1960—1970-я г.)[4].
Асноўныя работы: праект дэталёвай планіроўкі і забудовы Салігорска (1959—1960), праекты дэталёвай планіроўкі зоны адпачынку на Заслаўскім вадасховішчы пад Мінскам і воз. Нарач у Мядзельскім раёне (1959—1960), дом адпачынку на воз. Нарач (1959—1961), вытворчы будынак БелНДІдзіпрасельбуда і лабараторны корпус завода імя Вавілава (1969) у Мінску, праект і забудова пасёлка Малеч у Бярозаўскім раёне (1969—1981, прэмія Савета Міністраў СССР, усе ў сааўтарстве)[4], серыя аднакватэрных жылых дамоў з выкарыстаннем базы Слуцкага будкамбіната (1982)[5].
Навуковая дзейнасць
Кіраўнік навуковай тэмы «Перабудова архітэктуры беларускага сяла». Вызначаў тактыку калектыва праектыроўшчыкаў па пераўтварэнні архітэктуры беларускага сяла, лічачы, што перспектыва архітэктуры сёлаў Беларусі — за буйнымі населенымі пунктамі, у якіх павінны быць створаны ўмовы для працы, адпачынку і побыту сельскіх працаўнікоў[6].
Аўтар навуковых прац: «Новыя формы арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці і іх уплыў на развіццё сельскіх населеных месцаў» у суаўтарстве з А. Кірэевым (1974); «Праектаванне і будаўніцтва прамысловых комплексаў» у суаўтарстве з І. Малковым (1975), «Архітэктура новага беларускага сяла», сааўтар — Р. Алімаў (1979, Мінск)[6], «Архітэктура Савецкай Беларусі» (1986, Масква, у аўтарскім калектыве).
Узнагароды
Заслужаны архітэктар БССР (1979). Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў (1981), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1986), Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980)[5]. Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1981).
Бібліяграфія
- Архитектура Советской Белоруссии. М., 1973 (у сааўтарстве);
- Проектирование и строительство промышленных комплексов. Мн., 1975 (разам з I. Г. Малковым);
- Архитектура нового белорусского села. Мн., 1979 (разам з Р. М. Алімавым);
- Архитектура Советской Белоруссии. М., 1986 (у сааўтарстве);
- Сельский индивидуальный жилой дом: (Справ. пособие). 2 изд. Мн., 1990 (разам з Р. М. Алімавым, С. I. Осіпавым).
- Детский дом в тылу врага / К. Э. Соколовский, В. Э. Соколовский. — Минск, 2008.
Зноскі
- ↑ Детский дом в тылу врага / К. Э. Соколовский, В. Э. Соколовский. — Минск, 2008. с. 24 — 26, 45
- ↑ Е. А. Гребень. СОЦИАЛЬНО УЯЗВИМЫЕ КАТЕГОРИИ В УСЛОВИЯХ НАЦИСТСКОЙ ОККУПАЦИИ БЕЛАРУСИ
- ↑ Рецензии на книгу «Детский дом в тылу врага»
- 1 2 3 Сакалоўскі Уладзімір Эдуардавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- 1 2 3 Соколовский Владимир Эдуардович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- 1 2 Соколовский Владимир Эдуардович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Літаратура
- Сакалоўскі Уладзімір Эдуардавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Соколовский Владимир Эдуардович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Соколовский Владимир Эдуардович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Сакалоўскі Уладзімір Эдуардавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 87. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).