Уладзімір Фёдаравіч Даніленка | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
|
Узнагароды |
Уладзімір Фёдаравіч Даніленка (нар. 15 сакавіка 1950, г. Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў у 1972 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі: У. М. Вараксін, В. І. Гусеў, А. А. Воінаў). У 1972—1979 гадах працаваў архітэктарам, пасля старэйшым архітэктарам у Белдзяржпраекце; з 1979 года начальнікам групы архітэктараў, з 1986 — галоўным архітэктарам праектаў у Мінскграмадзянпраекце. Адначасова з 1991 года дырэктар праектнага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Творчая майстэрня архітэктара Даніленкі У. Ф.»[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы: пуцеправод у Магілёве (1983), навучальны пункт міліцыі ў Салігорску (1987), Маскоўскае (1983), Першамайскае (1986), Партызанскае (1988) аддзяленні Дзяржбанка СССР у Мінску; у аўтарскім калектыве: гасцініца пастпрэдства Савета Міністраў БССР у Маскве (1978)[2], Рэспубліканскі Дом тэхнічнай творчасці навучэнцаў прафтэхвучылішчаў ў г. Мінску (1975—1978, будаўніцтва 1979—1986, у сааўстарстве з А. К. Зензіным, М. С. Навумавым)[1], фірменная крама «Кветкі» ў Жодзіне (1985)[2], Дом культуры ў г. Маладзечна (1986—1988, будаўніцтва 1988—2002, у сааўстарстве з А. М. Арцюхіным, В. М. Батузавай), храмавы комплекс у гонар іконы Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць» і ў памяць ахвяр Чарнобыля ў г. Мінску, Свята-Духава капліца (1998—1999, будаўніцтва 1999, сааўтары І. Я. Кратовіч, І. Карасцялёў), Свята-Ефрасіннеўская царква ў г.п. Івянец (1995, будаўніцтва 1996—2006, сааўтары В. М. Батузава, М. Міклашэвіч, І. Я. Кратовіч), Хрыста-Раждзественскі праваслаўны комплекс у г. Салігорску (1996—2000, будаўніцтва распачата ў 1999, І. Я. Кратовіч, В. М. Батузава, М. Міклашэвіч, Свірыдовіч, Ж. П. Саўчук, Ю. А. Камісараў, Г. Я. Перліна), царква ў гонар абраза Маці Божай «Збавіцельніца» ў г. Жодзіна (1997—1998, будаўніцтва 1998—2003, сааўтары М. Міклашэвіч, В. М. Батузава, Т. В. Мікаэлян), Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр «Сілічы» ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці, Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Азёрны» (2005—2006, будаўніцтва 2006—2008, у сааўтарстве з І. Я. Кратовіч, Г. Шэлег (Жукоўская), М. Я. Шашковай, Рашатко)[1].
Узнагароды
Узнагароджаны Патрыяршай Граматай «У блаславенне за руплівую працу ў славу Святой Царквы» Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксея II (1995); Ганаровай Граматай Мінскага аблвыканкама (2002); медалём Беларускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага (2007); Гран-пры за лепшы праект года Нацыянальнага фестывалю архітэктуры («Хрыста-Раждзественскі праваслаўны комплекс у г. Салігорску») (2000); Дыпломамі Міжнароднага саюза архітэктараў: «Прастора калектыўнага вольнага часу» (1972), Міжнароднай акадэміі архітэктуры («Хрыста-Раждзественскі праваслаўны комплекс у г. Салігорску», 2000, «Дом культуры» ў г. Маладзечна, 2003, «Дрэўлеправаслаўны комплекс у г. Мінску», 2003), Беларускага саюза архітэктараў («Рэканструкцыя вакзала ў г. Мінску», 1974, 1992, «Праваслаўны комплекс у г. Старобіне», 1995, «Свята-Ефрасіннеўская царква ў г. п. Івянец», 1996, «Царква ў г. Жодзіна», 1998, 2002, «Капліца Храма ў гонар Абраза Маці Божай „Усіх гаротных Радасць“ і ў памяць ахвяр Чарнобыля ў г. Мінску», 2001, «Рэканструкцыя будынка Нацыянальнага Банка ў г. Мінску», 2005, «Рэспубліканскі горналыжны цэнтр „Сілічы“ ў Лагойскім раёне Мінскай вобл.», 2007), Саюза архітэктараў СССР («Грамадска-культурны цэнтр для поўначы Цюменскай вобласці», 1976, «Жылое асяроддзе ў буйным горадзе», 1987)[1].
Уключаны ў энцыклапедыю «Мастакі ўсіх часоў і народаў» (ФРГ)[1].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 Даниленко Владимир Федорович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- 1 2 Даниленко Владимир Федорович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
- Даниленко Владимир Федорович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Даниленко Владимир Федорович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)